У Мазыры загінула двухгадовая дзяўчынка, зваліўшыся з балкона 7-га паверха
Трагедыя здарылася ў панядзелак прыкладна ў 17.30.

Фота: СК
Маці займалася хатнімі справамі і ненадоўга пакінула малую адну.
Дзяўчынка выйшла на балкон, забралася на дзіцячую цацку-качалку і, страціўшы раўнавагу, выпала з адкрытага акна 7-га паверха.
Мінакі ўбачылі дзяўчынку, што ляжала на зямлі, і выклікалі хуткую дапамогу. Нягледзячы на намаганні дактароў, дзяўчынка памерла ў бальніцы.
Каментары