Грамадства33

«Няма дзеля нас у ім хлеба». Пашкевіч адказаў Гігіну

Гісторык Алесь Пашкевіч адказаў кіраўніку таварыства «Веды» Вадзіму Гігіну, які наракаў на малую колькасць беларускіх даследаванняў, прысвечаных гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

«Давайце параўнаем, колькі ў нас было праведзена даследаванняў па Вялікім Княстве Літоўскім і колькі іх было ў Літве, Латвіі ці Польшчы. І чыімі вачыма свет цяпер глядзіць на гэтую гісторыю. Мала проста выпускаць публіцыстычныя артыкулы або займацца трансляцыяй сваёй веры. Патрэбныя сур'ёзныя навуковыя даследаванні, а ў нас з гэтым бяда», — напісаў Гігін.

«Насамрэч, галоўная бяда (для рэжыму, натуральна, а не ўвогуле) у тым, што сур'ёзныя навуковыя даследаванні не сумяшчальныя з цяперашняй дзяржаўнай ідэалогіяй (ці тым, што ёй называецца), — мяркуе Алесь Пашкевіч. — У яе падмурак толькі і могуць класціся публіцыстычныя артыкулы ды трансляцыі веры, змацаваныя растворам крымінальных спраў ад пракурора Шведа. А з сур'ёзнымі навуковымі даследаваннямі па ВКЛ на тэрыторыі Беларусі цяпер бяда толькі таму, што многія цудоўныя спецыялісты мусілі не па сваёй волі пакінуць край родны, бо «няма дзеля іх у ім хлеба». Пра што Гігіну, канечне, добра вядома, ну але ж…»

«Зрэшты, у нас, мабыць, і цяпер багацей з даследаваннямі па ВКЛ, чым у Латвіі, якая ўсё ж такі з іншай гістарычнай оперы. Але адкуль пра гэта Гігіну ведаць? А можа, Украіну згадаць у пазітыўным кантэксце проста язык у яго не павярнуўся, дык і знайшоў хуценька замену», — дадаў А. Пашкевіч. 

Каментары3

  • Жар
    12.07.2022
    Ага, ідэалёгія кіравала і вырашала, што навукова, а што не. Беларусь усяляк выцягвалі з ВКЛ у Паўночна-заходні край, адмаўляючы ва ўласнай гісторыі. А цяпер во кан'юнктура прапаганды зьмянілася, "цёркі" з Ліетувай падпіхнулі рэжым цягнуць коўдру на сябе. Пэўна такая каманда паступіла, калі на пытаньне нацкавалі самога Гігіна, дык пэўна не абы з чаго.
  • З Менску
    12.07.2022
    Спадарства, у Гигина насэмрач есць тэлеграм-канал
  • Per aspera
    12.07.2022
    Дзякуй сп Пашкевічу - залатыя словы!

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

Сёння ў Амане адбудуцца перамовы ЗША і Ірана. Ці дапамогуць яны прадухіліць вайну?

Сёння пачынаюцца Зімовыя Алімпійскія гульні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць