Прадстаўнік УСУ патлумачыў, чаму Украіна не збівае расійскія самалёты над Беларуссю
Збіваць расійскія самалёты ў паветранай прасторы Беларусі Украіне не дазваляюць магутнасці яе сродкаў СПА. Пра гэта заявіў прэс-сакратар камандавання Паветраных сілаў УСУ палкоўнік Юрый Ігнат падчас брыфінгу.

«На жаль, мы не можам знішчаць расійскую авіяцыю на тэрыторыі Беларусі. Гэта занадта далёка, каб мы маглі яе дастаць. Расійская авіяцыя працуе вакол Украіны, у такой падкове, ад Беларусі пачынаючы, заканчваючы востравам Змяіны. Паміж Змяіным і Севастопалем яны знаходзяцца пастаянна, 24 на 7, у рэжыме пастаяннага патрулявання», — расказаў Ігнат.
Па ягоных словах, расіяне перабазуюць самалёты з аднаго плацдарма на іншы, выкарыстоўваючы ўсе без выключэння аэрадромы Беларусі.
«Мы можам іх знішчаць толькі тады, калі яны ўвойдуць у зону паражэння нашай СПА. На сённяшні дзень тыя сродкі, якія мы маем, гэта С-300. Адлегласць паражэння гэтага комплекса да 70 км. Зразумела, што гэтыя комплексы стаяць на тэрыторыі Украіны і ясна, што не на самай мяжы», — дадаў ён.
Каментары