Культура2121

У Нацыянальным гістарычным музеі прыбралі фігуры Вітаўта і Ягайлы 

Таксама верагодна, што да канца года экспазіцыю пра шляхту заменяць на Расійскую імперыю.

Фота: histmuseum.by

«На Вітаўта і Ягайлу напісалі скаргу. Стыль скаргі быў такі: «што гэтыя польскія акупанты тут робяць?» — кажуць знаёмыя з сітуацыяй.

Пра тое, што збіраюцца прыбраць экспазіцыю, прысвечаную шляхце (яна ў секцыі геральдыкі), «НН» паведаміла адразу нелькі чалавек з культурнай сферы. 

У Нацыянальным гістарычным музеі адказалі, што цяпер на месцы фігур Вітаўта і Ягайла рэканструкцыя Крэўскага замка.

«Экспазіцыя пра геральдыку ў нас на другім паверсе ёсць. Наконт таго, што заменяць на нешта, звязанае з Расіяй, — не ведаю. Магчыма», — адказалі ў музеі, куды мы патэлефанавалі як наведнікі. 

Скульптуры вялікага князя літоўскага Вітаўта і караля Ягайлы былі ўсталяваныя ў музеі ў 2011 годзе.

Вонкавы вобраз Вітаўта быў адноўлены на аснове выявы з асабістай пячаткі князя. За аснову партрэтнай выявы Ягайлы ўзята пластыка надмагілля караля, гарнітур адноўлены па выяве з абраза «Пакланенне трох каралёў». Над партрэтнымі скульптурамі працавалі мастакі Павел Лук і Юры Піскун.

Вітаўт (1350-1430) з'яўляецца адным з самых вядомых кіраўнікоў ВКЛ. Пры ім тэрыторыя княства значна пашырылася — ад Балтыйскага да Чорнага мора. Разам са стрыечным братам, польскім каралём Ягайлам, Вітаўт узначаліў бітву пад Грунвальдам у 1410 годзе, у выніку якой быў разгромлены Тэўтонскі ордэн.

Ягайла (каля 1362-1434), каб даць рады ціску Тэўтонскага ордэна, вырашыў, што ВКЛ неабходны саюз з Польшчай. Дзеля гэтага ён пасватаўся да польскай каралевы Ядвігі. У 1386 годзе ў Кракаве ён быў ахрышчаны па каталіцкіх звычаях і абвянчаны з ёй. Пасля таго Ягайла ахрысціў паводле заходняга (рыма-каталіцкага) абраду і тых жыхароў ВКЛ, якія да таго часу захоўвалі паганства, у тым ліку на тэрыторыі сучаснай Беларусі. 

Менавіта з Крэўскай уніі, заключанай Ягайлам у 1385 годзе, пачаліся стагоддзі інтэграцыі Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, вынікам чаго стала стварэнне ў 1569 годзе Рэчы Паспалітай Абодвух Народаў.

Чытайце таксама: 

«У мэтах адарвання ад Расіі». Царская Расія ці лукашэнкаўская РБ: дзе «Нашай Ніве» працавалася лягчэй

«Сістэма абароны Вялікага Княства Літоўскага ў XVI—XVII стагоддзях». Публічная лекцыя Міколы Волкава ВІДЭА

Каментары21

  • Жах
    18.07.2022
    Акупацыйны рэжым, нічога дзіўнага. Пачалі ваяваць з мовай, дзяржаўнымі ды гістарычнымі сымбалямі, потым з магіламі, цяпер залезлі ў музэй ворагаў пашукаць, перайшлі на гісторыю. Усё павінна быць падчышчана.
  • Гэты гэнага піхнуў, гэны паваліўся
    18.07.2022
    Гародненская актывістка напісала? Вярталася з Віцебска пасьля найбуйнейшага музычнага фэсту ў Еўропе, ды вырашыла ў Менску на.раць.
  • AlexxelA
    18.07.2022
    Якое дачыненне мае Вітаўт да Польшчы, скажыце мне хто? Палякі не прапусцілі карону ад Папы Рымскага для каранавання Вітаўта. Падлянку зрабілі такую. Што за імбіцылы такія скаргі пісалі?
    Тут і да кіраўніцтва гістарычнага музэю пытанне, што не змаглі патлумачыць тым "гісторыкам", хто такі Вітаўт. Ці тое кіраўніцтва мо й само складаецца з такіх жа гісторыкаў...

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

У Маркава спыталі, ці з'явіцца ў краіне больш тэлепраграм на беларускай мове43

Стала вядома імя яшчэ аднаго палкоўніка ДФР, арыштаванага КДБ. Ён расказваў сукамернікам, як яго катавалі13

Сямейную пару з Берасцейшчыны асудзілі на шалёныя тэрміны за дапамогу Украіне8

Сабаку пакінулі на дварэ пры -15°С. Падрабязнасці гучнай гісторыі з Фаніпаля7

Мінчанка аддала аферыстам больш за 40 тысяч рублёў, якія збірала на лячэнне дзіцяці9

У радзільні расійскага Новакузнецка за навагоднія святы памерлі дзевяць немаўлят5

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА28

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць