Здарэнні

Беларус падрабіў нумар на машыне, каб яго не скралі. Але скончылася гэта кепска

Адзін чалавек паставіў на машыну падроблены нумар, бо баяўся, што за мяжой яго выкрадуць. Калі ж вяртаўся дахаты, то мытнікі заўважылі падробку, і цяпер парушальніку пагражае да двух гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Камітэт судовых дэкспертыз.

Беларус, вяртаючыся дадому на асабістым аўтамабілі, пры перасячэнні мяжы з боку адной з суседніх дзяржаў быў спынены супрацоўнікамі мытні, у якіх узніклі сумневы ў сапраўднасці дзяржаўных рэгістрацыйных знакаў аўтамабіля. У сувязі з гэтым было прынята рашэнне выключыць нумарныя знакі і накіраваць іх на экспертызу.

Судовым экспертам было ўстаноўлена, што рэгістрацыйныя знакі вырабленыя не на спецыялізаваным прадпрыемстве: на нумарах адсутнічалі таварныя знакі прадпрыемства — вытворцы пласцін, а таксама ахоўныя элементы, якія наносяцца на сапраўдных знаках.

Як растлумачыў уладальнік аўтамабіля, рэгістрацыйныя знакі ён купіў у інтэрнэт-краме, паколькі баяўся, што за мяжой нумары выкрадуць — таму і вырашыў часова паставіць падробку.

За падробку рэгістрацыйнага (нумарнога) знака транспартнага сродку ў адпаведнасці з ч. 1 артыкула 381 Крымінальнага кодэкса Беларусі можа пагражаць да двух гадоў пазбаўлення волі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

Уладзімір Зяленскі заклікаў свет дапамагчы народу Ірана зрынуць рэжым аятол4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію1

Мінчук забіў маці і цесця, а пасля 15 гадоў атрымліваў за іх пенсію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць