Еўрасаюз выдзяляе яшчэ паўмільярда еўра на падтрымку Узброеных сілаў Украіны
Пра гэта паведаміў у твітары Вярхоўны прадстаўнік Еўрасаюза па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэп Барэль.
Participated at Ministerial Ukraine Defence Contact Group meeting.
EU Member States agreed to mobilise 5th tranche of military assistance of €500M to further support Ukraine‘s Armed Forces. EU remains focused & steadfast in its support for Ukraine, together w partners. @SecDef
«Я ўдзельнічаў у пасяджэнні Кантактнай групы па пытаннях абароны Украіны пры Міністэрстве абароны. Дзяржавы-члены ЕС пагадзіліся мабілізаваць пяты транш ваеннай дапамогі ў памеры 500 мільёнаў еўра для далейшай падтрымкі Узброеных сілаў Украіны», — напісаў Барэль.
Таксама ён запэўніў у далейшай падтрымцы Украіны на фоне расійскага ўварвання.
Каментары