Затрымалі гарадзенскага тыктокера fair.by. На яго падпісаныя больш за 20 тысяч чалавек
Відэа з ім з'явілася на праўладных каналах.

Мужчыну клічуць Яраслаў Вялічка, і яму 33 гады. Ён з Гродна, працуе плітачнікам-абліцоўшчыкам у «Гродзенскіх электрычных сетках».
У мужчыны таксама ёсць хобі — ён вядзе старонку ў Тыктоку пад нікнэймам fair.by. Там ён публікуе розныя жартаўлівыя ролікі і час ад часу выказвае свае думкі. Таксама ён вядзе сетку старонак для пошуку працы ў Гродне.

Мяркуючы па фота ад сілавікоў, Яраслаў удзельнічаў у пратэстах у 2020 годзе. Што яму ставяць у віну — невядома.
-
Палітвязень Вацлаў Арэшка сустрэў за кратамі 71‑ы дзень нараджэння. Калядную паштоўку яму візуальна апісвалі іншыя
-
Святлана Ціханоўская паведаміла літоўскім парламентарыям пра рашэнне пераехаць у Польшчу
-
«Пайшлі нах*й вы і ваш «Бацька», пі***асы!» П'яныя прыгоды зрабілі армяніна Ярванда палітвязнем. Цяпер ён змагаецца з праблемамі ў Польшчы
Каментары