Меркаванні1515

«Не чапайце шляхты. Гэта нашы самураі, рыцары і каўбоі»

Алесь Кіркевіч счапіўся ў сваім фэйсбуку з доктарам гістарычных навук Аляксандрам Краўцэвічам наконт поглядаў на ролю шляхты. А. Краўцэвіч у каментарах да аднаго з артыкулаў у фэйсбуку даволі негатыўна ахарактарызаваў ролю шляхты ў беларускай гісторыі, адзначыўшы, што шляхта спачатку інтэгравалася ў польскую культуру, а потым у рускую: «Беларусь уратавалі сяляне, якія захавалі традыцыйную культуру і жывую мову». Алесь Кіркевіч пярэчыць яму, пішучы, што мае быць адным з цэнтральных архетыпічных вобразаў нацыі, калі мы ў прынцыпе бачым нацыю ў перспектыве.

Паважаны прафесар Аляксандр Краўцэвіч невядома навошта зачапіўся са мной за тэму шляхты. Маўляў, шляхта — гэта рэнегаты, якія перасталі ваяваць за сваю Айчыну, калі гэта яшчэ не было мэйнстрымам. Паланізаваліся. Пасля прадаліся расійцам. Пасля яшчэ раз паланізаваліся і ваявалі за Польшчу. Да нацыятворчага працэсу, маўляў, шляхта не мае ніякага дачынення. Усё зрабіла сялянства. Беларусы = сялянская нацыя.

Троху разгубіўся, бо рос на кнігах сп. Краўцэвіча пра Вітаўта, гісторыю Горадні і г.д. Але. «Не могу молчать». Ніхто са шляхты не робіць святых. Хочаце любіць святых у гісторыі — не будзеце любіць нікога. Шляхта мела багата грахоў, але дакладна не больш за сялянаў, мяшчанаў, мясцовага кліру ўсіх канфесіяў ці тутэйшых жыдкоў. Ніводная з гэтых супольнасцяў ніколі і не думала пра ніякае нацыятварэнне.

Шляхта была такой, якой была. Са сваімі інтарэсамі. Са сваім стылем. Са сваім кодэксам паводзінаў. З разгуляйствам, пыхай, іррацыянальнасцю, гонарам, рашучасцю, авантурызмам. Але гэта і ёсць рысы пасіянарнай супольнасці, якая здольная нешта стварыць. Пакінуць след у гісторыі. Не жыве па інерцыі. Акурат выхадцы са шляхты стварылі ўсё вартае на нашых землях у дамадэрную эпоху.

І не трэба судзіць людзей 16—17 стагоддзяў па мерках 20—21 стагоддзяў. Даруйце, але Януш Радзівіл не меў змогі штудзіраваць Энтані Сміта, Цімаці Снайдэрса або Алеся Краўцэвіча.

У Японіі былі самураі, якія ў наступным сталі легендай і брэндам. Але мадэрная Японія паўстала хутчэй насуперак самураям, як «ворагам прагрэсу».

У Германіі было рыцарства і дваранства. Але мадэрная Германія паўстала хутчэй насуперак нашчадкам рыцараў, як «ворагам прагрэсу».

У Амерыцы былі каўбоі з кольтамі ды «банды Нью-Ёрка». Але мадэрныя ЗША паўсталі хутчэй насуперак каўбоям. Нью-Ёрк — насуперак тым бандам.

Але японцы, немцы, амерыканцы ганарацца сваёй гісторыяй. Без самураяў, рыцараў ці каўбояў іх гісторыі не існуе. Дакладней, яна стае нецікавай. А ў шырокім разуменні нецікавая гісторыя не існуе. Бо яна нікога не «вставляет», апроч спецыялістаў-кніжнікаў.

Тое самае са шляхтай. Не чапайце святога. Шляхта — «народжаныя з шабляй» — маюць быць адным з цэнтральных архетыпічных вобразаў нацыі, калі мы ў прынцыпе бачым нацыю ў перспектыве.

Інакш застануцца коласавы блінцы, паламаныя грушкі ды павалены плот. Усё тое, што мы ненавідзелі на ўроках бел-літа. Усё тое, што нават рускія забараняць не будуць. Бо яно не страшнае. І не цікавае.

Каментары15

  • belariy
    25.07.2022
    згодзен з Краўцэвічам, што ў свой час наша шляхта моцна нам паднагадзіла, кінуўшыся ў бок Польшчы. але наконт сялянства...   і Лукашэнка, і ўся яго банда - гэта самыя што ні на ёсьць сяляне, каторыя дарваліся да ўлады.
  • Грыф
    25.07.2022
    Не чапайце шляхты. Вам ніколі да яе не падняцца. Шляхціцам трэба  нарадзіцца. І Краўцэвічу шляхціцам не стаць. Доктарам навук можа, акадэмікам можа, а шляхціцам ніколі.
  • Пан Заглоба
    25.07.2022
    Прачытайце Генрыка Сенкевіча, тады і паразмаўляем.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі6

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Віцебску двухгадовы хлопчык упаў з дзясятага паверха

Паліна з Салігорска набрала 400 балаў на экзаменах. Вось куды яна будзе паступаць7

У Кіраўску брат забіў сястру, хочучы абараніць яе ад мужчын са сваіх галюцынацый

На Заслаўскім замку спрабуюць раскрыць таямніцу падземнага ходу2

Іран прыпыніў здабычу газу на найбуйнейшым у свеце радовішчы

Пасля разносу Лукашэнкі «Беларусьфільм» бярэцца ствараць «лінейку сваіх серыялаў»5

«Гэта не самы прывабны варыянт». Што думаюць беларусы пра ўвядзенне Грузіяй трохгадовага ДНЖ для айцішнікаў3

Трамп не збіраецца падпісваць заяву G7 па пытанні ізраільска-іранскага канфлікту

Чаму расіяне аддалі ўкраінцам целы забітых, а тыя — не?9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі6

Расіянка расказвала пра глыбінную моц Лукашэнкі — цяпер яна ў слязах з'язджае з Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць