Грамадства22

«Краіна існуе, пакуль яна незалежная». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём незалежнасці 27 ліпеня

32 гады таму, 27 ліпеня 1990 года, Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю «Аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі». 25 жніўня 1991 года гэтай Дэкларацыі быў прысвоены статус канстытуцыйнага закона і ад таго моманту можна адлічваць сапраўдную незалежнасць Беларусі. А 27 ліпеня да 1996 года мела статус Дня незалежнасці, пакуль Лукашэнка не перанёс яго на 3 ліпеня.

Ціханоўская ў гэты дзень звярнулася да беларусаў з наступнымі словамі:

«27 ліпеня — гэта дзень, які быў Днём Незалежнасці Беларусі да пачатку рэжыма. У гэты дзень у 1990 годзе была прынятая Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай ССР.

Чаму гэты дзень перастаў быць святам у Беларусі? Бо на рэферэндуме 1996 года Лукашэнка перанёс Дзень Незалежнасці на 3 ліпеня. Так Беларусь стала адзінай постсавецкай краінай, дзе Дзень Незалежнасці ніяк не звязаны з незалежнасцю ад СССР.

Калісьці я і сама не ведала, чаму гэты дзень такі важны. Не бачыла адрозненняў паміж 27 ліпеня і 3 ліпеня. Думала, што калі я «не лезу ў палітыку», то і мяне яна ніколі не закране. Я памылялася.

А ў гэты час шмат хто ўжо працаваў дзеля таго, каб Беларусь мела сапраўдную незалежнасць.

Краіна існуе, пакуль яна незалежная. Яе можна параўнаць з дарослай сям’ёй, якая ўстала на ногі, абзавялася сваім жыллём, навучылася кіраваць сваім бюджэтам і ўжо не хоча ад кагосьці залежаць. Але раптам такой сямʼі прапануюць вярнуцца ў камуналку і жыць разам з чужынцамі. Няма такіх семʼяў, якія б пагадзіліся.

Патэлефануйце сёння сваім сябрам, бацькам, бабулям і дзядулям. Распавядзіце ім гісторыю гэтага дня, калі яны яе не ведаюць. Сапраўдная незалежнасць трымаецца не на палітыках і чыноўніках. Яна трымаецца на людзях, якія ведаюць, што мы беларусы — а не нейкі іншы народ. Яна трымаецца на людзях, якія ганарацца тым, што мы беларусы — ганарацца нашымі продкамі, нашымі перамогамі, нашымі сімваламі і нашымі святамі.

Я ўдзячная ўсім, хто аддаў свае сілы на дасягненне Беларуссю суверэнітэта — і на абарону яго рэальнага сэнсу.

У гэтыя цяжкія дні я заклікаю ўсіх беларусаў памятаць пра сапраўдны Дзень Незалежнасці. Я зычу нам усім заставацца беларусамі, у якіх абставінах мы б ні знаходзіліся. І тады Беларусь ніколі не знікне, а будзе сапраўды незалежнай і развітай краінай».

Каментары2

  • Якиманка
    28.07.2022
    Якiм-якiм днем?
  • Олег
    28.07.2022
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць