Усяго патроху22

Таямнічыя смерці акул. Стала вядома, што іх забівае ВІДЭА

Навукоўцы атрымалі доказы сваёй тэорыі, якая тлумачыць прычыну знікнення белых акул на ўзбярэжжах Паўднёвай Афрыкі, піша Onet.

Фота: Daily Mail.

Даследчыкі даўно падазравалі, што паміж касаткамі і вялікімі белымі акуламі, якія жывуць ля берагоў Паўднёвай Афрыкі, могуць быць канфлікты. Аднак тое, што запісаў дрон, перавысіла іх самыя смелыя чаканні.

З 2017 года навукоўцы знаходзілі трупы акул з практычна аднолькавымі прыкметамі: ва ўсіх з'едзеная печань і ёсць сляды моцнага ўдару паміж груднымі плаўнікамі. Да пэўнага часу доказаў таго, што акулы станавіліся ахвярамі касатак, не было. На дапамогу прыйшлі сучасныя тэхналогіі. Матэрыял, запісаны адным з беспілотнікаў, пралівае зусім новае святло на існуючыя веды аб марской экасістэме і міжвідавых адносінах.

«Гэта першы такі выпадак у свеце»

Белыя акулы знаходзяцца на самым версе харчовага ланцуга. Аднак, аказваецца, нават «каралёў палявання» можна сагнаць з натуральных месцаў пражывання і кармлення.

На відэа, якое апублікавала ў сваім інстаграме біёлаг з ПАР Элісан Таўнер, відаць, як раптам з'яўляецца касатка, у пашчы якой трохметровая акула. Далей бачна, як касатка кусае здабычу ў раёне печані, а кроў афарбоўвае ваду.

«Цяпер у нас ёсць важкія доказы таго, што касаткі нясуць адказнасць за іх забойства. Гэтыя акулы былі вымушаная ўцячы з узбярэжжа, дзе яны жылі раней. Мы маем першы ў свеце відэазапіс з беспілотніка», — падсумавала ў інтэрв'ю dailybeast.com марская даследчыца.

Таўнер, якая на працягу 15 гадоў сочыць за жыццём вялікіх белых акул, лічыць гэтае жорсткае відэа адным з самых прыгожых кадраў жывой прыроды.

«Мы лічым, што змена клімату, забруджванне акіяна і, вядома ж, напады касатак прывялі да знікнення белых акул у гэтым рэгіёне», — кажа Таўнер.

Па словах навукоўцаў, тое, што касаткі сталі часта нападаць на белых акул, кажа аб тым, што скарацілася папуляцыя іншай ежы, што таксама звязана са зменамі клімату і павышэннем тэмпературы акіяна.

Каментары2

  • Жах
    29.07.2022
    Памятью, як целая сям'я касатак (у народзе - бутылканосаў) вынырнула прама перад мною, потым яшчэ некалькі разоў, але ўжо воддаль. Некалі нам даводзілі, што гэта адзіны ў сьвеце драпежны від кітовых. Выглядаюць вельмі грацыёзна й уражваюча.
  • Рашід
    29.07.2022
    Вообще-то это не новость для яхтсменов.
    Касатки - это реальная опасность.

Цяпер чытаюць

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Усе навіны →
Усе навіны

Як выглядае касцёл у Сапоцкіне пасля пажару ВІДЭА2

Максім Рыжанкоў трапіў у базу ўкраінскага «Міратворца»3

Запрацавала гарачая лінія па пытаннях вызваленых палітвязняў

Інжынера, які запускаў трэцюю лінію мінскага метро, асудзілі за «Гаюна»4

На выбарах прэзідэнта Чылі перамог ультракансерватар, які перамог кандыдатку ад камуністаў4

Рыбакоў расказаў, чаго хочуць амерыканцы ад Беларусі7

У Мінску адкрываецца візавы цэнтр Кіпра1

Мільярдэр ахвяраваў $100 тысяч мужчыну, які абяззброіў стралка ў Сіднеі5

Пацанскі рэп на верш Максіма Танка і гангстарскі нуар ад Петруся Броўкі. Блогер ажывіў беларускую класіку з дапамогай нейрасетак3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай37

Што кажуць Мацкевіч, Карпаў, Чарняўская і іншыя пра прэс-канферэнцыю Бабарыкі і Калеснікавай

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць