Грамадства

Пасля пратэсту пракурора дзвюм сёстрам з Гродна замянілі «хатнюю хімію» на калонію. А яны больш за год жывуць за мяжой

Раней сясцёр асудзілі на 3 і 3,5 года «хатняй хіміі» па справе аб дэманстрацыі ў верасні 2020 года. Аднак, на думку пракурора, суд не ўлічыў, што жанчыны ў счэпцы ўступалі ў супрацьборства з сілавікамі. У выніку ён падаў пратэст на ранейшы прысуд.

Імаверна, гаворка ідзе пра сясцёр Жанну Захаркевіч і Надзею Сцепанцову, якія былі вымушаныя пакінуць Беларусь праз некаторы час пасля абвяшчэння прысуду.

Як паведамляе Генпракуратура, суд Ленінскага раёна абвінаваціў жанчын паводле ч. 1 арт. 342 і арт. 364 КК і прысудзіў ім абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатнюю хімію») на тэрмін 3 гады і 3 гады і 6 месяцаў адпаведна.

Намеснік генпракурора падаў пратэст на гэты прысуд. На яго думку, суд не ўлічыў, што жанчыны, калі стаялі ў счэпцы, уступалі ў супрацьборства з сілавікамі; пры гэтым нібыта адна выкрыквала абразы на адрас міліцыянта, а другая нават ударыла аднаго з сілавікоў.

У выніку па рашэнні новага суда жанчынам змянілі пакаранне на пазбаўленне волі тэрмінам на 2 гады і 2 гады і 6 месяцаў адпаведна.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска з пратаколам па 23.34 хоча атрымаць выплаты за смерць бацькі на «СВА». Але не спяшайцеся асуджаць6

Вальфовіч: Мы ўпэўненыя, што ў нас ёсць «Арэшнік»15

Актор Тоўсцікаў: На паказе, калі прыйшлі збольшага расійскія гледачы — публіка смяялася. А калі былі беларусы, Ціханоўская — стаяла поўная цішыня1

Памёр IT-бізнэсмен і паэт Валерый Ягораў

Медыянны заробак у Беларусі складае 600 даляраў чыстымі8

Для палітвязняў у Польшчы збіраюць рэчы — спіс неабходнага9

Кандыдат Трампа на пасаду пасла ў Ісландыі назваў яе 52‑м штатам ЗША2

Што вядома пра затрыманых радыёаматараў, якім пагражае аж да расстрэлу22

Бабарыка сустрэўся з прыхаджанамі царквы ў Берліне, дзе год за годам моляцца за беларускіх палітвязняў5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі42

Ціханоўская: Дзеці не пераехалі ў ЗША, а проста часова будуць з татам дзеля бяспекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць