Зноў канспіралогія ад расійскага Мінабароны: ЗША вінаватыя ў хваробе Уга Чавеса і стварэнні каранавіруса
Расійскае Міністэрства абароны сцвярджае са спасылкай на звесткі венесуэльскіх уладаў, што Чавесу ўводзілі прэпараты, якія «пры кароткатэрміновым увядзенні ў арганізм выклікаюць хранічныя захворванні і правакуюць развіццё розных формаў раку».

«Па звестках венесуэльскага боку, падобны прэпарат для атручвання Чавеса быў выкарыстаны Клаўдыяй Дыяс, якая ўваходзіла ў прэзідэнцкае асяроддзе. Пры садзейнічанні амерыканскіх спецслужбаў яна пакінула Венесуэлу і пасля была вывезеная ў ЗША, каб пазбегнуць магчымай агалоскі падрабязнасцяў яе супрацоўніцтва з амерыканскімі спецслужбамі».
Чавес памёр ад раку ў 2013 годзе.
Таксама Мінабароны Расіі абвінаваціла арганізацыю USAID у стварэнні каранавіруса.
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары