Няшчасны выпадак адбыўся ў вёсцы Ляскавічы Гомельскай вобласці.

Усё пачалося з таго, што стрыечны брат падлетка знайшоў у бацькі, які прыехаў з Расіі, будаўнічыя патроны. Знаходку ён схаваў, а калі кампанія хлопцаў сабралася разам, прапанаваў пагуляцца сваяку.
Той падлетак расклаў патроны і стаў біць па іх сякерай. Ад моцнага ўдару патроны здэтанавалі і здарыўся выбух. Хлопца тэрмінова павезлі ў бальніцу, паведамляе тэлеграм-канал «Обратная сторона».
Каментары