Здарэнні22

У Рэчыцы п'яны пасажыр забіў таксіста

У Рэчыцы канфлікт падчас паездкі ў таксі скончыўся смерцю кіроўцы. У рэдакцыю выдання «Рэчыца Prime» з некалькіх крыніц паступіла інфармацыя пра здарэнне, якое адбылося 22 жніўня прыкладна а 1-й гадзіне ночы.

Выданню ўдалося высветліць некаторыя падрабязнасці здарэння.

Паводле яго крыніц, каля гадзіны ночы з 21 на 22 жніўня кіроўца службы таксі 7171 на аўтамабілі КІА вёз нецвярозую кампанію ў прыгарад. Пасажыры нібыта захацелі выпіць піва ў салоне аўто, але кіроўца ім гэтага не дазваляў. Падчас канфлікту, які ўзнік на гэтай глебе, кіроўцу аблілі півам і збілі.

Знайшлі таксіста з моцнымі траўмамі галавы, у бальніцу ён паступіў у вельмі цяжкім стане. А 24 жніўня, як стала вядома, што мужчына ад атрыманых траўм памёр.

Пазней начальнік Рэчыцкага раённага аддзела Следчага камітэта Дзяніс Кузянёк расказаў раённай газеце «Дняпровец» падрабязнасці інцыдэнту. Кіроўцу, па яго словах, было 52 гады, а затрыманаму па гэтай справе жыхару Рэчыцкага раёна — 23. Канфлікт узнік адразу пасля пасадкі пасажыраў, працягнуўся ўжо на вуліцы.

У выніку яго кіроўца атрымаў пералом зводу чэрапа і ўдар галаўнога мозга.

Затрыманы падазраваны раней быў судзімы, у тым ліку і за прычыненне цялесных пашкоджанняў падчас хуліганскіх дзеянняў. У таксі, акрамя яго, былі яшчэ дзве пасажыркі.

Каментары2

  • За ўсё трэба адказваць
    25.08.2022
    Раней прыцягваўся за зьбіцьцё чалавека. Аб чым размова, пакуль ёсць СП, яго трэба ў гэтым выпадку ўжыць.
  • ром
    26.08.2022
    беларуски свет гуляе

Цяпер чытаюць

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Усе навіны →
Усе навіны

Новая бяда: беларускія агуркі ў крамах выдаюць за расійскія, каб прадаваць даражэй1

Вось што будуюць на месцы старога мінскага анкацэнтра ў стылі савецкага мадэрнізму ФОТЫ3

Бухгалтарку з Мінска асудзілі па справе Гаюна8

Украіна ліквідавала сетку, якая дапамагала залятаць «Шахедам» з Беларусі9

Спыняе працу «Дом Брэсцкага бусла», які займаўся ратаваннем птушак4

У Гродзенскім заапарку паказалі, з якой лыжкі кормяць кракадзілавага каймана ВІДЭА3

«Белавія» паказала юбілейную ліўрэю на сваім самым вялікім самалёце

У цэнтры Вільні надпісам на беларускай мове апаганілі помнік аўтару гімна Літвы18

У Мінску шукаюць супрацоўніка на заробак 19 000 рублёў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране43

Светабнаўляецца43

ЗША і Ізраіль наносяць масіраваныя ракетныя ўдары па Іране

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць