Вайна

УСУ прыемна здзіўляюць экспертаў нестандартным выкарыстаннем заходняй зброі

Украіна дамаглася вялікіх поспехаў у вайне, ужываючы дадзеную ім зброю і тэхніку нечаканым чынам, адзначаюць эксперты. Такога ад іх не чакалі. Пра гэта ідзе гаворка ў матэрыяле The New York Times.

Са слоў экспертаў і прадстаўнікоў Міністэрства абароны ЗША, пачынаючы з затаплення расійскага флагмана «Масква» ў Чорным моры ў красавіку і заканчваючы атакай на расійскую авіябазу ў Крыме ў гэтым месяцы, украінскія войскі выкарыстоўвалі амерыканскую і іншую зброю так, як мала хто чакаў.

Напрыклад, украінскія сілы хутчэй перамяшчаюць ракеты, грузячы іх на грузавікі. А баявыя магчымасці УСУ на моры былі павялічаныя шляхам устаноўкі ракетных сістэм на хуткаходных катэрах.

Высокапастаўлены прадстаўнік Пентагона заявіў, што ўкраінскія сілы ўсталявалі пастаўленыя амерыканцамі ракеты HARM на савецкія знішчальнікі МіГ-29. Гэтага ніколі не рабілі да таго — лічыцца, што гэтыя ракеты несумяшчальныя з МіГ-29 і іншымі знішчальнікамі, наяўнымі на ўзбраенні Украіны.

«Вы не можаце проста павесіць любую ракету на любы самалёт, тут задзейнічана шмат авіёнікі і іншых аспектаў высокапрадукцыйных самалётаў. А яны гэта зрабілі», — падкрэсліў былы галоўнакамандуючы арміяй ЗША ў Еўропе Фрэдэрык Б. Ходжэс.

Да здзіўлення экспертаў па ўзбраеннях, Украіна працягвае знішчаць расійскія цэлі з дапамогай ціхаходных ударных беспілотнікаў турэцкай вытворчасці «Байрактар» і недарагіх пластыкавых лятаючых апаратаў, мадыфікаваных для скіду гранат і іншых боепрыпасаў.

Амерыканскія вайсковыя чыноўнікі збянтэжаныя тым, чаму расійскія шматузроўневыя сістэмы СПА не аказаліся больш эфектыўнымі ў барацьбе з беспілотнікамі, у якіх няма сістэм самаабароны і якія лёгка выяўляюцца радарам ды лётаюць з хуткасцю ўсяго каля 128 км/гадзіну.

Генерал Ходжэс адзначыў, што праз здольнасць украінскіх вайскоўцаў знішчаць расіян незвычайным спосабам іх параўноўваюць з Макгайверам — героем тэлесерыяла 1980-х гадоў, які выкарыстаў простыя імправізаваныя прыстасаванні, каб выбрацца з далікатных сітуацый. 

Эксперты таксама адзначаюць, што інжынерная вынаходлівасць украінцаў рэзка кантрастуе з павольным, марудлівым, дактрынальным характарам наступлення расіян.

Шматлікія атакі на расійскія вайсковыя аб'екты ў Крыме таксама дэманструюць здольнасці ўкраінцаў, адзначаюць журналісты. Да прыкладу, удар па аэрадроме ў Саках 9 жніўня. Амерыканскія афіцыйныя асобы кажуць, што Украіна нанесла гэты ўдар без папярэдняга ўзгаднення з амерыканскімі і іншымі заходнімі хаўруснікамі.

Акрамя таго, украінскія спецназаўцы і партызаны выкарыстоўвалі імправізаваныя зброю, выбухоўку і тактыку ў ходзе ўдараў.

«Дзеянні на Крымскім паўвостраве, верагодна, азначаюць сабой новую фазу ў вайне, калі ўкраінцы пераходзяць у наступленне з нерэгулярнай ваеннай кампаніяй, накіраванай на выцясненне Расіі з зоны, у бяспецы якой яна ўпэўненая», — сказаў Мік Малрой, былы супрацоўнік Пентагона і афіцэр ЦРУ.

Каментары

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

«Так людзі і жывуць»: шакавальныя кадры з гомельскага інтэрната10

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць