Грамадства

«Была радасная, што яе не забываюць». Муж Марфы Рабковай сустрэўся з ёй у СІЗА пасля прысуду

6 верасня палітзняволеную каардынатарку Валанцёрскай службы «Вясны» Марфу Рабкову асудзілі да 15 гадоў калоніі. Праз дзень ёй дазволілі праз шкло на гадзіну сустрэцца з мужам, апошняе спатканне з якім было год таму. Вадзім распавёў пра сустрэчу з Марфай Рабковай.

«Сустрэча доўжылася гадзіну. Нас пасадзілі ў тую ж кабінку, што і год таму.

Выглядае ў параўнанні з мінулым годам нармальна. Бледная, канечне, бракуе сонца. Худая. Сказала, што важыць каля 45 кілаграм. Але больш энергічная, таму што год таму яна ледзь жывая была — тады яна вельмі хваравіта выглядала. Здароўе ўсё яшчэ турбуе. Яна па-ранейшаму пакутуе ад болевых адчуванняў у шыі з прычыны новаўтварэнняў у шчытападобнай залозе, працягваюць разбурацца зубы, і з нядаўняга часу з'явіліся праблемы з неўралогіяй у вобласці рэбраў. Вельмі перажывае за маму, усё распытвала.

Перадаў ёй прывітанні — яна вельмі дзякуе ўсім. Распавёў пра міжнародную падтрымку і рэакцыі на прысуд міжнароднай супольнасці — была радасная і задаволеная, што яе не забываюць.

Прысуд успрыняла адэкватна, кажа: «Бязглуздзіца». На амністыю нават блізка не разлічвае… Але спадзяецца на лепшае! Распавяла, што ў аснову абвінавачвання таксама ляглі задачы па крымінальным праве ў ЕГУ, калі артыкулы Крымінальнага кодэкса разбіралі з пункту гледжання абвінавачвання і абароны. У яе знайшлі файлы з рашэннем гэтых практыкаванняў, дзе яна распісвала, што трэба зрабіць, каб не падпасці пад той ці іншы артыкул. І гэта кваліфікавалі як падрыхтоўку да злачыннай дзейнасці. Марфа казала, што гэта ўніверсітэцкія заданні, але абвінавачванне заявіла, што яна дзеля пазбягання адказнасці так рабіла.

Марфа расказала, што, калі вазілі на апошнія працэсы і на прысуд, то ў галаве ў яе гучала «Месяцовая саната» Бетховена.

Да этапу ў калонію ёй дзесьці тры-чатыры месяцы — да апеляцыі. У гэты час яе яшчэ можна падтрымліваць пасылкамі, нават медыцынскімі, грашовымі пераводамі. Калі перавядуць у калонію — ужо не будзе такой магчымасці».

Падтрымайце Марыю Рабкову лістамі салідарнасці, пасылкамі, грашовымі пераводамі па адрасе:

СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2. Марыі Аляксандраўне Рабковай

Чытайце таксама:

Апошняе слова Марфы Рабковай: Мы набліжаем надыход нашай Беларусі. Не адчайвайцеся і верце ў свае сілы!

Каментары

Цяпер чытаюць

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Усе навіны →
Усе навіны

Украінскія дроны атакавалі палігон, з якога робяць запускі ракет «Арэшнік»

На фестывалі «Берасцейскія сані» ў Брэсце выпеклі гіганцкі пірог і зварылі вялізны казан шурпы6

Дальнабойшчык з Брэста за кантрабанду ў 3,5 мільёнаў даляраў сеў у турму ў Вялікабрытаніі1

68‑гадовую бібліятэкарку з Беларусі судзяць у Расіі за данаты Фонду Навальнага2

AFP: Ціханоўская пераязджае з Літвы ў Польшчу45

«Мне столькі гадоў, як Ісусу Хрысту, калі ён памёр і ўваскрос». Дзяніс Капусцін даў першае інтэрв'ю пасля інсцэніроўкі ягонай смерці

У Варшаве заўважылі сачэнне за беларусамі з дзецьмі29

Будуць бамбіць Лацінскую Амерыку? ЗША папярэдзілі грамадзянскую авіяцыю3

«Мне страшэнна падабаюцца кепскія мужчыны». Святлана Курс распавяла, як пісала сваю першую кнігу6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча20

Лукашэнка акунуўся ў палонку на Вадохрышча

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць