Свет

The Guardian: Столі цэнаў на расійскі газ не будзе

Еўрасаюз вырашыў не вызначаць столь цэнаў на расійскі газ, паведамляе The Guardian са спасылкай на праект дакумента Еўракамісіі, які трапіў у распараджэнне рэдакцыі. Ім прадугледжана, што ўзамен столі цэнаў у гэтай сферы можа з'явіцца новы падатак на звышпрыбытак нафтавых і газавых кампаній.

У праекце дакумента, піша The Guardian, нічога не сказана пра ўвядзенне столі цэн на любы імпартаваны газ. Разам з тым у дакуменце ёсць згадкі пра падатак на звышпрыбытак для нафтагазавых кампаній — яго называюць «узносам салідарнасці».

Таксама прадугледжана «асобна абмежаваць даходы вытворцаў электраэнергіі з нізкім узроўнем выкідаў вугляроду». Якой будзе стаўка новага падатку, пакуль невядома.

Паводле інфармацыі ў дакуменце Еўракамісіі, «непрадказальныя падзеі на энергетычных рынках» на фоне ваенных дзеянняў ва Украіне прывялі да таго, што прыбытак нафтавых, газавых і вугальных кампаній у 2022 годзе вырас ужо ў пяць разоў.

Раней, 9 верасня, міністры энергетыкі ЕС не ўзгаднілі, як планавалася, столь цэн на газ: супраць выступілі Венгрыя, Славакія і Аўстрыя. Нідэрланды і Данія паставіліся да ідэі насцярожана, адназначна не падтрымала яе і Германія. Супраць такой меры таксама выступілі амерыканскія нафтагазавыя кампаніі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў пра «вельмі паспяховыя размовы» з Іранам і адклаў удары па энергааб'ектах на пяць дзён13

За арганізацыю ў 2020 годзе бунту ў Бабруйскай калоніі асуджанаму за наркотыкі вязню 6 разоў падаўжалі тэрмін3

Карней: Пад шоу выдзелілі самую вялікую залу, галоў на 2001

Мінчане скардзяцца на смог у горадзе5

Стаў вядомы яшчэ адзін акаўнт у фэйсбуку, з якога беларускім актывістам пішуць супрацоўнікі КДБ6

Іран замініруе ўсе марскія шляхі ў Персідскім заліве ў выпадку наземнай аперацыі ЗША6

Колькі грошай возьмуць з літоўскіх перавозчыкаў за тое, што Лукашэнка не выпускаў іх фуры з Беларусі1

Лукашэнка адпускае літоўскія фуры15

СК зноў палохае беларусаў за мяжой удзелам у Дні Волі14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць