Улада44

Лукашэнка: Рашэнне аб адключэнні газу ў 2004-м прымаў Пуцін

«Я гаварыў Пуціну не рабіць гэтага, гэта пагражае страшнымі стратамі беларуска‑расійскім адносінам. Гэты рубец не зарубцуеш».

Рашэнне аб адключэнні газу Беларусі ў 2004 годзе прыняў тагачасны прэзідэнт Уладзімір Пуцін, заявіў Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні расійскіх журналістаў 2 кастрычніка ў Мінску.

«Гэтае рашэнне было прынята тагачасным прэзідэнтам Пуціным», — сказаў ён, каментуючы паводле просьбы журналістаў словы былога прэм’ер‑міністра Міхаіла Касьянава ў яго толькі што выданай кнізе мемуараў. Касьянаў, які ў 2004 годзе займаў пасаду кіраўніка ўрада, адмаўляе сваё дачыненне да адключэння газу.

«Касьянаў не прымаў рашэнне аб адключэнні газу Беларусі, ён піша праўду. Больш за тое — ён быў катэгарычна супраць такіх падыходаў. Таму што ён ведаў, што эканамічныя наступствы, асабліва іміджавыя, паміж краінамі будуць сапсаваны, а расхлёбваць гэта давядзецца ўрадам дзвюх краін», — дадаў Лукашэнка.

Лукашэнка нагадаў, што ў канцы 2005 года ішла спрэчка аб падпісанні кантракта: «Размова ішла аб павышэнні цаны ў два разы, і я прасіў гэтага не рабіць». «Па‑першае, мы проста не вытрымаем гэтага павышэння. Па‑другое, я матываваў сваю просьбу тым, што калі ў нас для спажыўцоў прыродны газ будзе ў тры разы даражэйшы, чым у Расіі, мы не зможам канкураваць на расійскім рынку», — растлумачыў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, павышэнне цэн на газ прывяло б да павелічэння сабекошту беларускай прадукцыі ў паўтара разу. У такіх умовах Беларусь не магла зарабіць грошы, каб расплачвацца за прыродны газ і нафту. Паводле разлікаў, гадавыя страты даходзілі да 5 млрд. долараў.

«Я гаварыў Пуціну не рабіць гэтага, гэта пагражае страшнымі стратамі беларуска‑расійскім адносінам. Гэты рубец не зарубцуеш. Але газ усё роўна быў перакрыты», — заявіў Лукашэнка.

Паводле яго слоў, у адказ на дзеянні Масквы Беларусь прыняла рашэнне павялічыць кошт транзіту прыроднага газу з Расіі па сваёй тэрыторыі. Аднак, калі ў Расіі пераканаліся, што не толькі Беларусь, але і сама Расія губляе на штрафных санкцыях з боку еўрапейскіх спажыўцоў, Пуцін патэлефанаваў, каб урэгуляваць рознагалоссі, сказаў Лукашэнка. «Беларусь адкрыла ўсе каналы паставак энергарэсурсаў на Захад. Ну, і што мы ў выніку атрымалі?» — задаўся пытаннем прэзідэнт.

Кажучы пра цяперашнія адносіны дзвюх краін у энергетычнай сферы, Лукашэнка заявіў, што Беларусь прапануе Расіі выгадныя ўмовы транзіту нафты і газу. Аднак Расія, паводле яго слоў, ігнаруе гэтыя ўмовы.

Разам з тым, адзначыў Лукашэнка, у выпадку транзіту нафты ў абход Беларусі Расія страціць на кожнай тоне 24 долары. У Еўропе, паводле яго слоў, кошт транзіту складае 1,3 долара за 1 тону на 100 км, у Беларусі — 0,81 долара. «Навошта вам гэта? Грошы няма куды падзець?» — звярнуўся прэзідэнт да расійскага боку.

Каментары4

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Усе навіны →
Усе навіны

Лукашэнка пра Трампа: Апошнім часам ён мне вельмі падабаецца сваімі дзеяннямі3

У Мінску праходзяць перамовы Лукашэнкі і амерыканскай дэлегацыі2

Дзмітры Круты расказаў, колькі ў Беларусі працоўных мігрантаў2

У Барысаве арыштавалі Сяргея Салаша і Змітра Бабіцкага4

Бліжэйшым часам будуць вызвалены больш за 150 палітзняволеных42

Ушакоў дапусціў вывад расійскіх войскаў з Данбаса7

«Міс Фінляндыя» страціла тытул пасля рэзананснага здымка10

Жыхарка Добруша атрымала гіганцкі рахунак за карыстанне газам — усё з-за мужа, з якім яна не жыве 30 гадоў

Украінцы контратакавалі пад Купянскам, расійскія войскі трапілі ў акружэнне6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?4

Дзе цяпер Андрэй Хлястоў — родны брат Аляксея Хлястова, які таксама раней спяваў?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць