Меркаванні1212

Ідэолагі Міністэрства абароны змагаюцца за мову

З кім бы вы думалі? З апазіцыяй.

З кім бы вы думалі? З апазіцыяй.

У артыкуле «Беларуская мова і супрацьстаянне ў сферы сэнсаў», апублікаваным у «Белорусской военной газете», начальнік упраўлення інфармацыі галоўнага упраўлення ідэалагічнай работы Міністэрства абароны, палкоўнік Уладзімір Макараў каментуе некаторыя ацэнкі сённяшняга беларускага войска, змешчаныя ў «Армейскім дзённіку» палітпрызыўніка Франака Вячоркі.

Найперш палкоўнік Макараў рашуча адкідае абвінавачанні ў тым, што беларуская мова дыскрымінуецца ва Узброеных сілах Беларусі. Далей, адштурхнуўшыся ад допісу Вячоркі аб стварэнні Беларускай краёвай абароны, аўтар даводзіць, што апазіцыя спрабуе «прысвоіць сабе права быць «абаронцамі» беларускай мовы, імкнучыся ўціснуць у гэтую мову зусім чужыя беларускаму народу сэнсы…»

І працягвае:

«Нашы сэнсы, нашы сімвалы і наша мова — мова, сімвалы і сэнсы Янкі Купалы.
— Ці можна забыць бессмяротныя радкі». Далей аўтар прапануе да ўвагі чытачоў верш «Беларускім партызанам». І працягвае: «Але што значыць мова, знакавыя сістэмы і сімвалы для беларускай апазіцыі?» І сам адказвае: «Іх сімвалы гэта пракляцце беларускіх партызан». Уладзімір Макараў прыводзіць верш «Партызаны» Ларысы Геніюш. Адразу пасьля гэтага аўтар пачынае абвінавачваць Франка Вячорку ў нянавісьці да партызанаў.

Тлустым шрыфтам, відаць, выснова артыкулу: «…мы зробім усё неабходнае, каб у Беларусі жыла і развівалася мова не калабарацыі, а мова вялікага беларускага народу — мова Янкі Купалы», цытуе артыкул радыё «Свабода».

Праўда, адстойваючы сваё права на мову, ідэолагі (гэта, няма сумневу, афіцыйная пазіцыя ведамства) пішуць па-расійску. Але ўсяляк хочуць засведчыць, што і іх светаўспрыманне – беларускае. (У тэксце Макарава «мова» — «сукупнасць лінгвістыкі, семантыкі, семіётыкі і ўсяго астатняга» — тоесная «светаўспрыманню»).

А вось лідэр Моладзі БНФ, на думку аўтара, у «сімвалах і сэнсах» блытаецца. Ненавідзіць партызанаў, крыўдзіць ваеннае ведамства і службовых асобаў падраздзялення (адзначаецца, што яны этнічныя беларусы) абвінавачаннямі ў дыскрымінацыі мовы. Ужывае, урэшце, «калабаранцкую» каманду «Зважай!» (Тут палкоўнік робіць цэлы мовазнаўчы экскурс, адзначаючы, што «ў большасці слоўнікаў «зважаць» значыць звяртаць увагу. І што ў выдадзеным у 2003 г. «Русско-белорусском словаре» пад рэдакцыяй А.І.Жураўскага каманда «Смирно» гучыць як «Смiрна»).

Пакінем без увагі парадаксальныя спробы супрацьпаставіць Купалу і Геніюш, назваць лукашэнкаўскую дзяржаўную сімволіку «сімваламі Вялікай Перамогі» і атаясаміць крытыку ўлады ў сённяшніх умовах з калабарацыяй часоў вайны. Абвінавачанні ў сімпатыях да калабарантаў – гэта рэліктавы рытуальны праклён савецкай прапаганды на адрас беларусаў. Звернем увагу на моманты, дзе адчуваецца яўная, як цяпер модна казаць, змена рыторыкі.

Адна з ідэяў артыкула —

ідэолагі Міністэрства абароны пратэстуюць супраць таго, што беларуская мова трывала асацыюецца з мовай апазіцыі. Яны дэкларуюць сваё на яе права.
Яны выказваюць сваё бачанне спрэчных момантаў гісторыі. Яны не апелююць да махровай саветчыны, як бывала раней у такіх спрэчках. Іншымі словамі, палеміка пераходзіць у прастору нацыянальнай культуры.

Існаванне Беларушчыны ва Узброеных сілах афіцыйна прызнанае. Яна ўжо не першы раз выходзіць на ўзровень газеты, на якую падпісаныя ўсе вайсковыя часткі. Работнік апарата Мінабароны лічыць патрэбным адказваць на допіс радавога, змешчаны ў незалежным СМІ. Прычым адказваць, апелюючы да нацыянальнай культуры.

Няма пра што казаць — носьбіты «сімвалаў і сэнсаў» яшчэ не скора стануць носьбітамі самой мовы Янкі Купалы і Ларысы Геніюш.

Яшчэ доўга мова ў войску будзе балючым пунктам. Але працэс пайшоў. І для гэтага спатрэбілася смеласць і прынцыповасць усяго некалькіх чалавек — Вячоркі, Хведарука, Жалезнічэнкі.
Наступным будзе прасцей.

Чым адзначыўся б наступны этап эвалюцыі войска? Бадай, публікацыяй у «Белорусской военной газете» адказу Франака Вячоркі палкоўніку Макараву.

Сяргей Мікулевіч

P.S. Дарэчы, песня N.R.M. «Партызанская», здаецца, цалкам адпавядае «мове, сімвалам і сэнсам», выкладзеным у артыкуле «Белорусской военной газеты». Яе цяпер можна развучваць з узводам і спяваць па дарозе ў сталоўку. Мінабароны дало дабро.

Каментары12

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць