Усяго патроху88

Каб спыніцца на ноч у Венесуэле, беларусу давялося прайсці кароткі тэст. Трэба было адказаць на адно пытанне

Падарожнік з Салігорска Саша цяпер вандруе па Венесуэле. Спыніцца на ноч у сталічным Каракасе ён вырашыў у мясцовага жыхара. Праўда, спачатку яго чакала праверка, расказвае праект «1906».

Фота: wikimedia.org

Для начоўкі Саша вырашыў скарыстацца каўчсёрфінгам. Гэта калі ты можаш бясплатна спыніцца ў кагосьці з мясцовых. Хлопец з Каракаса, перш чым адказаць, ці гатовы ён прыняць госця з Беларусі, запытаў: ці падтрымлівае той Лукашэнку? Саша адказаў, што ставіцца да палітыка негатыўна.

«Ён быў вялікім сябрам Чавеса. У гэтым падарожжы я наведваю Венесуэлу, каб пабачыць горшую будучыню для Беларусі», — адказаў беларускі падарожнік.

І адразу атрымаў згоду на засяленне.

Скрыншот перапіскі

Тое, што ў далёкай Венесуэле задалі пытанне пра стаўленне да рэжыму, Сашу не здзівіла. Кажа, там у курсе, што ў нас дыктатура.

«Мой хост з Каракаса расказваў, што ўважліва вывучае профілі каўчсёрфераў і пры самых дробных намёках на «левых» скасоўвае запыты ад іх. Яны там значна лепш, чым мы, разумеюць усё «хараство» сацыялізму, калі ў кватэрах днямі няма электрычнасці і вады. Пра нашу дыктатуру яны ведаюць толькі ў кантэксце сваёй», — дзеліцца хлопец.

Саша кажа, што такое здарылася з ім упершыню за год падарожжа па Лацінскай Амерыцы. 

«У іншых краінах проста зусім нічога не ведаюць пра Беларусь. Венесуэльцы ж трошкі чулі пра нашу краіну, у кантэксце «вялікай дружбы» дыктатараў».

Каментары8

  • Меркаванне
    29.10.2022
    Я лічу, што ў НН зашмат неабргунтаванай цэнзуры. Напрыклад, у скрыне перапіскі.
  • Пожалуй
    29.10.2022
    Видел как-то во времена Чавеса венесуэльца на лыжах в Силичах. Морда наглая, а катался очень плохо. Государственный видно был человек, какой-нибудь чиновник, приехавший в Беларусь по линии уго-сашевской дружбы.
  • хх
    29.10.2022
    Пожалуй, а как вы поняли (или знали?), что это венесуэлец? 

Цяпер чытаюць

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Усе навіны →
Усе навіны

Пад Мінскам пасажыры маршруткі ехалі з незачыненымі дзвярыма2

«Ён у жахлівым стане». Адам Кадыраў трапіў у аварыю недалёка ад Дома ўрачыстасцей у Пуцінскім раёне11

Памёр прафесар Васіль Бернік1

Дарадца Трампа: Тэрыторыю Грэнландыі можа кантраляваць толькі той, хто здольны яе абараніць, а Данія занадта слабая для гэтага5

Малады немец танчыць пад «Касіў Ясь канюшыну» — беларускі ў захапленні. Да гэтага ён ужо сабраў армію фанатак з Расіі12

«Нішто так не заахвочвае пісаць, як нуда». 50 гадоў таму памерла Агата Крысці. Як пісала гэта геніяльная жанчына?7

Лютыя маразы спынілі нелегальных мігрантаў?

У Міханавічах пад Мінскам бегалі тхары і лашчыліся да людзей. Як яны там апынуліся?6

«Жарты на ўзроўні сярэдняй школы». Стрыжак расказаў пра новы праект — тлумачыць, што ніякага сэксу ў назве няма39

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў1

«Дыялект падазроны». Спявак Сярога прыйшоў на расійскае рэаліці і сабраў усіх хэйтараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць