Свет11

Чатырохдзённы працоўны тыдзень. У кожнай краіне свае асаблівасці

Абмеркаванні мадэлі чатырохдзённага працоўнага тыдня ў Еўропе вядуцца даволі даўно. Эксперыменты ў апошні час актыўна праводзяцца ў розных краінах, а ў кожнай краіне ёсць свае асаблівасці, піша «Еўраньюс».

На днях аб пераводзе на «чатырохдзёнку» часткі прадпрыемстваў на працягу паўгода абвясцілі ў Партугаліі. Улады паведамілі, што скарачэнне заробкаў супрацоўнікам і фінансавая кампенсацыя дзяржавы наймальнікам не прадугледжаная.

Напрыклад, маштабны эксперымент у Ісландыі па ўкараненні чатырохдзённага працоўнага тыдня без зніжэння заробку паказаў эфектыўнасць такога рэжыму працы. Спецыялісты зафіксавалі зніжэнне ўзроўню стрэсу ў работнікаў. Прадукцыйнасць працы пры гэтым захавалася на ранейшым узроўні ці нават узрасла.

З 27 краін Еўрасаюза толькі ў пяці: Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нідэрландах і Літве — сярэдняя працягласць працоўнага дня не перавышае 40 гадзін у тыдзень.

Вялікабрытанія таксама праводзіць сваё маштабнае выпрабаванне па вывучэнні скарачэння працоўнага часу, у аснове якога ляжыць мадэль 100:80:100 — 100 % аплаты, 80 % часу, 100 % прадукцыйнасці.

Эксперымент, які пачаўся ў чэрвені, працягнецца шэсць месяцаў і ахопіць 3300 работнікаў. Праект праводзіцца сумесна з глабальнай платформай 4 Day Week Global, якая ўзначальвае даследаванні на гэтую тэму. Прадстаўленыя ёю высновы паказваюць не толькі паляпшэнне самаадчування работнікаў, але і павышэнне прадукцыйнасці працы.

У Бельгіі запланавалі пераход на чатырохдзённы працоўны тыдзень, але без скарачэння працоўных гадзін. Мяркуецца, што грамадзяне будуць працаваць цяпер 9,5 гадзін у дзень.

Прафсаюзы ў пераважнай большасці выступаюць супраць чатырохдзённага працоўнага тыдня, паколькі бачаць у ёй перш за ўсё спробу ліквідаваць дасягненні работнікаў, адлюстраваныя ў законах аб васьмігадзінным працоўным дні.

Пілотны праект пераходу на чатырохдзённы працоўны тыдзень праваліўся ў іспанскім тэлекамунікацыйным гіганце Telefónica. Рабочыя адхілілі прапанову аб скарачэнні працоўнага дня і разам з гэтым заработнай платы.

Каментары1

  • проклятые рудники. кхе-кхе
    04.11.2022
    "З 27 краін Еўрасаюза толькі ў пяці: Францыі, Фінляндыі, Даніі, Нідэрландах і Літве"

    Литве?
    пользуясь случаем, хочется передать очередной привет Свете

Цяпер чытаюць

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Усе навіны →
Усе навіны

«Ён адказаў: Я ненавіджу хахлоў. І ўсё». Алексіевіч расказала, з якімі людзьмі ёй давялося гаварыць, збіраючы матэрыялы для новай кнігі17

«Дзесяцігадовае дзіця АМАП пакладзе ў падлогу?» Трэш-блогер Mellstroy адрэагаваў на прызнанне сябе экстрэмістам 11

Вайтоўская, Гапееў, Бахарэвіч і Папова. Названыя пераможцы прэміі Цёткі за 2023 і 2024 гады

Кіраўнік BBC пайшоў у адстаўку праз адрэдагаваную прамову Трампа16

На продаж выставілі дом, у якім у дзяцінстве жыў Дональд Трамп2

Беларуса некалькі месяцаў перакідалі ад доктара да доктара і не хацелі шпіталізаваць, пакуль нага не пачала гніць18

«Прыбраў — штраф. Не прыбраў — штраф». Людзі абураюцца загадамі наконт лісця7

«У турме я любіў выносіць смецце». Гісторыя Мандэлы, які разумеў, што немагчыма заманіць ворага ў засаду, калі не ведаеш, як мысляць яго генералы9

Ціханоўская назвала прызначэнне Коўла «абнадзейваючым крокам»8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Асудзілі мазырскага блогера Union Bell. Хлопец некалькі гадоў хаваўся, але пасля арышту бацькі быў вымушаны звярнуцца ў бальніцу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць