Расійскія чыноўнікі прыфаташопілі коціка на фота новага прыпынку
У сацсетках адміністрацыі Краснаярска з’явіўся допіс з фота новага аўтобуснага павільёна.

«Мяркуючы па фота, на прыпынках вельмі зручна не толькі сядзець, але і ляжаць у чаканні аўтобуса. Сібірскай котачцы Лілі стыльныя і зручныя прыпынкі спадабаліся», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзінае што жывёліну на фота прыфаташопілі. На гэта адразу звярнулі ўвагу каментатары.
Каментары