Грамадства22

У Беларусі збіраюцца законам адмяніць магчымасць навучання на мовах нацменшасцяў

Палата прадстаўнікоў рыхтуецца прыняць у першым чытанні праект закона «Аб змяненні законаў па пытаннях адукацыі», дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Акрамя іншага, папраўкі закрануць і моўныя пытанні.

Школа з літоўскай мовай навучання, якая існавала да 2022 года ў вёсцы Пеляса Воранаўскага раёна. Фота: voranava.blogspot.com

Сярод іншага прапануецца змяніць артыкулы 21 і 22, дзе гаворыцца аб мовах навучання ў школах, ВНУ і іншых установах адукацыі. Жыхары Беларусі паводле закона будуць мець права вучыцца як на рускай, так і беларускай мовах, але замест цяперашняй фармулёўкі «на беларускай або рускай мовах» у законе будзе напісана «на беларускай і (або) рускай мовах».

Таксама з артыкула 21 прыбіраецца фраза: «Права на выхаванне і атрыманне адукацыі на роднай мове маюць і асобы іншых нацыянальнасцяў, якія жывуць у рэспубліцы».

У артыкуле 22 будзе цяпер напісана, што ў дзіцячых садках і школах навучанне можа быць на замежнай мове па ўзгадненні з Міністэрствам адукацыі і «пры наяўнасці ўмоў». У ранейшай версіі закона гаварылася, што па жаданні вучняў і бацькоў (законных прадстаўнікоў), па рашэнні мясцовых уладаў і пры ўзгадненні з Мінадукацыі могуць стварацца класы або школы, дзе навучаюцца на мовах нацменшасцяў.

Калі закон будзе прыняты, новаўвядзенні ўступяць у сілу пасля афіцыйнага апублікавання. Праўда, у сітуацыі з адукацыяй на мовах нацыянальных меншасцяў яны нічога асабліва не памяняюць, бо з гэтага года 2 польскія і 2 літоўскія школы, якія існавалі ў Беларусі дагэтуль, дэ факта ліквідаваныя і так — з гэтага года моўны рэжым у іх дырэктыўна зменены, без уліку меркаванняў вучняў і іх бацькоў.

Каментары2

  • страшны сон губашлёпіка
    08.11.2022
    Маскальскую, спадзяюся, таксама прыбяруць? Ці гэта "другое"?
  • Чытач
    25.04.2023
    страшны сон губашлёпіка, ну, прама. Расейшчына -- гэта ж ДНК ідэалогіі, пра якую невероятные кажуць, што яе нібыта ў Лукашэнкі няма.  

Цяпер чытаюць

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Усе навіны →
Усе навіны

Наколькі правамерныя дзеянні міліцыі? На сайце калегіі адвакатаў спыталі пра «Гуканне вясны» ў Гомелі11

Пад Віцебскам капалі водаправод, а дасталі каменны крыж Гарасіма Ігнатавіча, якому 400 гадоў20

Хто і як вырабляў яд для Аляксея Навальнага6

У Мінску адчынілася новая гандлёвая галерэя з фудкортам

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Трамп у звароце да нацыі паабяцаў вельмі хутка скончыць вайну з Іранам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць