Вайна

Amnesty International абвінаваціла Расію ў злачынствах супраць чалавечнасці

Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International апублікавала даклад аб прымусовым вывазе і дэпартацыі цывільнага насельніцтва з акупаваных тэрыторый Украіны. У арганізацыі лічаць, што такія дзеянні расійскіх войскаў неабходна расследаваць як злачынства супраць чалавечнасці.

Справаздача арганізацыі грунтуецца на інтэрв'ю з 88 людзьмі. Большасць з іх — цывільныя асобы з Марыупаля, а таксама з Харкаўскай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей.

Amnesty International сабрала доказы таго, як расійскія і кантраляваныя Расіяй сілавікі не пакідалі многім цывільным ніякага іншага выбару, акрамя як выезду ў Расію або на акупаваныя ўкраінскія тэрыторыі.

У дакладзе таксама задакументаваныя правапарушэнні акупантаў падчас гвалтоўнай працэдуры праверкі цывільных, так званай «фільтрацыі», калі людзі станавіліся ахвярамі ваенных злачынстваў, супрацьпраўнага ўтрымання і катаванняў або іншых формаў жорсткага абыходжання.

Праваабаронцы адзначаюць, што расійская армія катавала цывільных. Некаторых адвольна затрымлівалі, збівалі, прымянялі электрашок і пагражалі пакараннем. Іншым адмаўлялі ў ежы і вадзе, многіх утрымлівалі ў небяспечных умовах і перапоўненых камерах.

Каментары

Цяпер чытаюць

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп заявіў, што не верыць у атаку Украіны на рэзідэнцыю Пуціна

У Беларусь завезлі «Чабурашку 2». Паглядзелі гэты расійскі хіт, каб вам не прыйшлося13

Прэм’ерка Даніі заклікала Трампа спыніць «пагрозы» ў дачыненні да Грэнландыі1

Трамп прыгразіў Кубе і Калумбіі4

Аднавілі мост там, дзе яго не магло быць, бо не змаглі знайсці яго рэальнае месца. Што за рэстаўрацыя адбываецца ў Жылічах?2

Расія даказвае, што УСУ ударылі ў Купянску па сваіх, але Z-блогеры прызнаюць, што авіябомбамі накрылі кінутых расіян2

У Гане мясцовы «прарок» абяцаў на Каляды сусветны патоп і падмануў. Людзі абураныя8

Жанчына набыла ў фірмовай краме «Беліты» падарункавы сертыфікат. У іншай краме яго не прынялі5

У Аўстраліі спатрэбілася 11 чалавек, каб пачысціць зубы аднаму кракадзілу2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь13

Каля рэзідэнцыі Лукашэнкі на машыну раптам зваліўся трос і прарэзаў яе наскрозь

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць