Спорт

Украіна – Англія – 1:0

Нашых паўднёвых суседзяў ад плей-оф чэмпіянату свету аддзяляе цяпер поўміліметра – перамога ў наступную сераду над Андорай.

Зборная Украіны ў Днепрапятроўску перамагла сёння, 10 кастрычніка, зборную Англіі з лікам 1:0.

Адзін мяч у сустрэчы забіў на 29-й хвіліне Сяргей Назарэнка («Днепр» Днепрапятроўск). Ужо на 14-й хвіліне чырвоную картку атрымаў варатар брытанцаў Роберт Грын. Прычым пенальці не рэалізаваў Андрэй Шаўчэнка (трапіў у штангу).

Два гады таму менавіта харваты не пусцілі Англію на чэмпіянат Еўропы па футболе, абыграўшы іх на "Уэмблі". Помста Англіі была жорсткай: два гучныя накаўты ў матчах між сабой (4:1 у Заграбе, 5:1 у Лондане), а цяпер параза ад ўкраінцаў.

Нагадаем, што сёння зборная Беларусі перамагла ў Брэсце Казахстан – 4:0 (Калачоў – 2, Бардачоў, Ковель).

Турнірнае становішча пасля 9 гульняў: Англія – 24, Украіна – 18, Харватыя – 17, Беларусь – 13, Казахстан – 6, Андора – 0.

Англія яшчэ месяц таму выйшла на чэмпіянат свету.

14 кастрычніка, у сераду, пройдзе апошні тур кваліфікацыйнага турніру. У Лондане згуляюць Англія – Беларусь,

Украіна на выездзе згуляе з Андорай, а Харватыя – з Казахстанам.

Каб трапіць у стыкавыя матчы Украіне трэба перамагчы Андору, што прайграла ўсе матчы ў гэтым турніры.

***

У стыкавыя матчы таксама трапіла зборная Расіі, што сёння прайграла ў Маскве Нямеччыне (0:1), але зсталася другой у сваёй групе,

і зборная Босніі, што перайграла ў Таліне Эстонію – 2:0. Туркі ў лепшым выпадку будуць у сваёй групе трэцімі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Усе навіны →
Усе навіны

У Літве пачалі будаваць завод боепрыпасаў ад нямецкага Rheinmetall2

Беларускія спецслужбы напісалі журналістцы Марыі Грыц

Coca-Cola выпусціла навагоднюю рэкламу, і яе захэйцілі. Усё праз штучны інтэлект3

17‑гадовы блогер і яго 37‑гадовая дзяўчына патрацілі на сябе мільён рублёў, сабраны на дабрачыннасць18

Датэрмінова прыбралі з сенатараў былога дырэктара Гродзенскага мясакамбіната6

У Беларусі плануюць істотна зменшыць суму падарункаў, якая не абкладаецца падаткамі2

Польшча не адмаўляецца ад планаў адкрыцця памежных пераходаў з Беларуссю

Вялікія чэргі з легкавікоў утварыліся ўжо і на мяжы з Расіяй4

Польшча хоча стварыць уласную сцяну дронаў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў12

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць