Культура1414

У Віцебску адбылася кансекрацыя новага касцёла + фотарэпартаж

Упершыню за 124 гады.

У Віцебску 10 кастрычніка, упершыню за 124 гады, быў асвечаны новы касцёл — храма Езуса Міласэрнага па вуліцы Воінаў Інтэрнацыяналістаў.

Будынак мае форму крыжа вышынёй 32 м, даўжынёй 28 м і шырынёй 18 м. На ўрачыстасці прысутнічалі святары з Беларусі, Украіны, Польшчы, Літвы, Германіі, Францыі, Англіі, ЗША, Індыі, Чэхіі, прадстаўнікі мясцовых дзяржаўных улад, дабрачыннага фонду «Карытас» з Чэхіі, Аўстрыі і Польшчы, а таксама шматлікія вернікі.

На пачатку ключ ад храма быў уручаны прадстаўніку Святога Айца, і дзверы касцёла адчыніліся для народу Божага. Святою Імшу ўзначаліў Апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відавіч.

Урачыстаму моманту кансекрацыі касцёла папярэднічала літургія слова. Гамілію прамовіў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч. «Аддадзім ва ўласнасць Богу гэтую святыню», — заклікаў іерарх і пры гэтым адзначыў, што новапабудаваны храм з’яўляецца «вянцом вялікіх супольных намаганняў біскупа, пробашча парафіі, архітэктараў, будаўнікоў і ахвярадаўцаў».

На ўрачыстасці па запрашэнні біскупа Уладзіслава Бліна прысутнічаў біскуп Марыядас Дэвадас Амбросэ з далёкай Індыі. Ён падарыў кожнаму іерарху шаль — элемент нацыянальнага індыйскага адзення. На кансэкрацыі, між іншым, прысутнічалі студэнты з Індыі, навучэнцы Віцебскага дзяржаўнага медыцынскага універсітэта, якімі духоўна апякуецца біскуп Уладзіслаў Блін. Таксама новай святыні прадстаўнікамі «Карытас» у Чэхіі ад імя кардынала Мілослава Влка, арцыбіскупа Пражскага, была прынесена ў дар фігура Дзіцятка Езус, Валадара сусвету, а архімандрыт Сяргей Гаек, Апостальскі Візітатар для грэка‑католікаў Беларусі падарыў ладан — сімвал малітвы.

Каментары14

Цяпер чытаюць

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі5

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Новым генпракурорам стаў гэбіст Дзмітрый Гара. Раней ён узначальваў Следчы камітэт16

Гэбіст Канстанцін Бычак узначаліў Следчы камітэт12

На фасадзе мінскага гандлёвага цэнтра запусцілі самы вялікі ў краіне экран2

Чацвёра загінулых ад перадазіровак — наркадылеру прысудзілі 24 гады, яго жонцы амаль столькі ж3

Расклад беларускіх набажэнстваў на Каляды ў Польшчы

Паштовую станцыю ХІХ стагоддзя прадаюць у Віцебскай вобласці

Загінулую жанчыну знайшлі пры разборы перакрыццяў дома ў Гомелі10

Стас Міхайлаў, Міхаіл Шуфуцінскі і Наташа Каралёва праспявалі для кіраўнікоў СНД у Эрмітажы7

Былая палітзняволеная Ганна Курыс: Я плакала, бо мне не далі ні з кім па-людску развітацца7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі5

Яраслаў Раманчук дае прагноз, калі скончыцца вайна. І расказвае, чым цяпер займаецца і як яго шакавалі заявы Бабарыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць