Грамадства11

Затрымалі генеральнага дырэктара кампаніі Belwooddoors

Звязаныя з сілавікамі каналы паведамляюць пра затрыманне генеральнага дырэктара кампаніі Belwooddoors Віталя Васілевіча. Прычынай затрымання называюць тое, што ён нібыта не пусціў супрацоўнікаў міліцыі на прадпрыемства.

Віталь Васілевіч. Фота: сацсеткі

Віталю Васілевічу 49 гадоў, ён заснавальнік і генеральны дырэктар кампаніі «Беллесвыраб» (Belwooddoors). У 1996 годзе ён скончыў Мінскі медыцынскі інстытут, але выбраў іншы шлях.

Ён заснаваў кампанію як сапраўдны стартап — у 1999 годзе пачаў вырабляць дзверы на невялікай арандаванай плошчы, выраблялася тады каля 10 штук на месяц. На сёння кампанія вырабіла больш за 2,5 мільёна дзвярэй і з'яўляецца адной з самых вялікіх вытворчых кампаній у Беларусі, мае прадстаўніцтвы ў Азіі і ЗША, а ў кампаніі працуе больш за 400 чалавек.

Таксама Васілевіч будаваў у Мінску 16-павярховы бізнэс-цэнтр «Тытул», які знаходзіцца каля вакзала, на вуліцы Талстога. 

Да нядаўнага часу ён быў у фаворы — назва ягонай кампаніі была на стэндзе гонару Заводскага раёна г. Мінска, а кампанія ўдзельнічала ў процьме афіцыйных конкурсаў ды імпрэз.

Віталь Васілевіч. Фота: сацсеткі

Гісторыя, якую распавядаюць сілавікі, вельмі цьмяная. На вытворчасць прыехала міліцыя, але гендырэктар нібыта адмовіўся іх упускаць без суправаджэння працаўніка фірмы. За гэта яго затрымалі па адміністрацыйнай справе.

У яго тэлефоне знайшлі фота з удзелам яго з жонкай у пратэстах 16 і 23 жніўня 2020 года і незарэгістраваную зброю (на фота яна не выглядае як агнястрэльная). За гэта на яго пагражаюць завесці крымінальную справу.

Каментары1

  • Генрих
    30.11.2022
    Украинцам этого не понять. Они до войны были в первых рядах за Сашу и буквально пели оды и дифирамбы, попутно помогая обойти все санкции и проблемы с бизнесками. Просьбы беларусов про остановку помощи диктатору они не слышали. Зато сейчас любого белоруса готовы сравнять с землей. Братишки Каричи мыли денег в таких потоках, что вам не представить, что странно - и сейчас моют, то есть война им не помешала.

Цяпер чытаюць

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Усе навіны →
Усе навіны

Коўл: Лукашэнка пагадзіўся спыніць запуск паветраных шароў у бок Літвы12

Што расказаў Алесь Бяляцкі адразу пасля вызвалення1

ЗША чакаюць ад Лукашэнкі вяртання літоўскіх фур2

Зяленскі паразмаўляў з Марыяй Калеснікавай і павіншаваў яе з вызваленнем1

Джон Коўл спрагназаваў, што і яшчэ тысячу палітзняволеных дэпартуюць19

Эйсмант: Беларускіх палітвязняў абмянялі на параненых расіян і палонных прарасійскіх беларусаў. Украінцы кажуць, што яна хлусіць18

Джон Коўл пракаментаваў вызваленне палітвязняў3

За першыя тры гадзіны беларусы сабралі больш за 124 тысячы еўра для 123 вызваленых палітзняволеных2

УСУ вяртаюць пад свой кантроль тэрыторыі ў Пакроўску

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці1

Бабарыка дакладна не ведае, як атрымаў траўмы ў калоніі, бо быў без прытомнасці

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць