Улада

ВУП у Беларусі па выніках дзевяці месяцаў знізіўся на 0,3%

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—верасні скараціўся да ўзроўню такога ж леташняга перыяду на 4,5%.

Паводле інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у студзені—верасні валавы ўнутраны прадукт у дачыненні да аналагічнага перыяду 2008 года скараціўся на 0,3%.

З пачатку 2009 года афіцыйная статыстыка адзначала нязначны прырост ВУП: у студзені — на 2,6%, студзені—лютым — на 1,2%, студзені—сакавіку — на 1,1%, студзені—красавіку — на 1,2%, студзені—маі — на 1,4%, студзені—чэрвені — на 0,3%, студзені—ліпені — на 0,4%.

Аднак па выніках студзеня—жніўня ўпершыню за доўгія гады было зафіксавана зніжэнне ВУП, якое склала 0,5%.

Згодна з прагнозам сацыяльна‑эканамічнага развіцця краіны на 2009 год запланаваны прырост ВУП на 10—12%.

Міжнародны валютны фонд у кастрычніку перагледзеў свой гадавы прагноз спаду ВУП у Беларусі — з мінус 3,3% да мінус 1,2%. Міністэрства эканомікі прагназуе рост на 1—2%.

Аб’ём прамысловай вытворчасці ў студзені—верасні скараціўся да ўзроўню такога ж леташняга перыяду на 4,5% (гадавы прагноз — рост на 10—12%), вытворчасць спажывецкіх тавараў — на 0,6% (рост на 12—13%). Пры гэтым выпуск харчовых тавараў павялічыўся на 5,2% (12—13%), нехарчовых — знізіўся на 7,4% (рост на 11,5—12,5%).

Выпуск сельскагаспадарчай прадукцыі гаспадаркамі ўсіх катэгорый уласнасці за дзевяць месяцаў гэтага года павялічыўся на 2,4% (8,5—9,5%).

Аб’ём інвестыцый у асноўны капітал узрос на 14,5% (23—25%). Уведзена ў эксплуатацыю 4 млн. 521,1 тыс. кв. м жылля, або на 15,3% больш.

Перавозкі грузаў скараціліся на 5,9%. Рознічны тавараабарот узрос на 2,6% (прагноз — 16—17%).

Колькасць беспрацоўных, зарэгістраваных у органах па працы, занятасці і сацыяльнай абароне, павялічылася на 6,1% (да 42,2 тыс. чалавек) і склала 0,9% эканамічна актыўнага насельніцтва.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць