Эканоміка

Чыгунка: З-за снегу спазнілася 50 цягнікоў, затрымкі бывалі да 5 гадзін

У апошнія суткі ўмовы надвор'я — мяцеліца, мокры снег, ледзяны дождж і парывісты вецер — сур'ёзна ўскладнілі працу Беларускай чыгункі: прыйшлося задзейнічаць цэлы парк спецтэхнікі і снегаўборачных машын для аварыйна-аднаўленчых работ, паведаміла прэс-служба Беларускай чыгункі.

У БЧ расказалі, што непагадзь прывяла да абледзянення правадоў і падзення дрэў на чыгунку і яе інфраструктуру, на некаторых участках — агульнай працягласцю каля 140 км — адключылася электразабеспячэнне.

Са спазненнем прыбыло больш за 50 пасажырскіх цягнікоў, затрымка іх склала ад 15 хвілін да 5 гадзін. Былі цяжкасці і ў грузавых цягнікоў. Наступствы непагадзі на чыгунцы да канца яшчэ не ліквідаваныя.

Беларуская чыгунка прыносіць прабачэнні пасажырам за нязручнасці і просіць з разуменнем аднесціся да сітуацыі, якая склалася. Калі пасажыры хочуць вярнуць квіткі ці атрымаць кампенсацыю з-за спазнення цягнікоў, ім трэба звяртацца ў білетныя касы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА116

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Дзяржаўны знак якасці прысвоілі толькі адной з дзвюх беларускіх згушчонак. Дык Глыбокае ці Рагачоў?16

У Пінску пенсіянерка правалілася на сваім аўто ў яму дарожнікаў. Яе яшчэ і аштрафавалі6

Дырэктара філіяла «Гомсельмаша» ў Аргенціне шукаюць па аб'яве і прапануюць зарплату зваршчыка ў Мінску4

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына12

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА116

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць