Грамадства

На волю выйшаў кобрынец Віталь Жук. Пакуль ён сядзеў, ціснуць пачалі на жонку

Палітзняволенага кобрынца Віталя Жука асудзілі на 1,5 года калоніі за каментар пра Лукашэнку па арт. 368 КК. У бабруйскай калоніі палітвязня некалькі разоў змяшчалі ў штрафны ізалятар, а потым адправілі ў ПКТ на пяць месяцаў — да заканчэння тэрміну. 

17 снежня палітвязень выйшаў на волю з папраўчай калоніі № 2, паведамляюць праваабаронцы.

Пакуль ён сядзеў, ціснуць пачалі на яго жонку Маргарыту Касабуцкую. Па розных падставах сілавікі прыходзілі да яе некалькі разоў. Чарговы ператрус у сям'і быў 23 лютага. Падчас яго стала зразумела, што жанчыну таксама падазраюць у абразе Лукашэнкі за фразу «Лукашэнка — нелегітымны прэзідэнт». На ператрус сілавікі прыйшлі разам з органамі апекі, але забраць дзяцей не ўдалося, бо іх да сябе ўзяла бабуля. Саму Маргарыту не затрымалі. Паводле даных брэсцкай «Вясны», цяпер жанчына ў бяспецы.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны20

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» і ГУМ прэзентавалі «самалётныя» вітрыны ФОТЫ9

У Японіі ўхвалілі першы ў свеце клеткавы прэпарат ад хваробы Паркінсона1

Расія можа дзяліцца з Іранам разведвальнай інфармацыяй са спадарожнікаў12

Суднаходства ў Армузскім праліве амаль спынілася, але кітайцы спрабуюць дамовіцца

Украінку, якую асудзілі ў Беларусі па крымінальнай справе, абмянялі на дзвюх грамадзянак Расіі2

Улады Венгрыі перадалі Украіне раней затрыманых інкасатараў4

Хто трапіў у іранскую школу па суседстве з базай КВІР? Вось што пра трагедыю кажуць эксперты33

У Белым доме правялі малебен за Трампа17

Брытні Спірс затрымалі за кіраванне ў нецвярозым стане3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны20

«Свінні зарохкалі. Без вады даўно не сядзелі, я б ім адключыў». Азаронак абрынуўся на жыхароў раёна Лебядзіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць