Усяго патроху

Больш за траціну рыб з гіганцкага акварыума, які лопнуў у Берліне, удалося ўратаваць

З гіганцкага акварыума, які 16 снежня лопнуў у Берліне, удалося ўратаваць каля 630 рыб. Пра гэта са спасылкай на ўладальніка будынка гатэля Radisson Blu, у якім знаходзіўся рэзервуар, паведамляе Bild. Першапачаткова думалі, што ўсе рыбы загінулі.

Усяго ў акварыуме AquaDom вышынёй у шэсць паверхаў жыло каля 1500 трапічных рыб. Пасля таго, як рэзервуар лопнуў, выцеклая вада вынесла іх на падземную паркоўку.

Спачатку журналісты выказвалі здагадку, што ўсе рыбы загінулі, аднак на самай справе частку з іх удалося ўратаваць — цяпер асобін, што выжылі, размеркавалі паміж Берлінскім заапаркам, іншымі акварыумнымі комплексамі і сеткай прыватных заводчыкаў.

Адзначаецца, што рэдкім рыбам не далі загінуць ратавальнікі, якія прыехалі на месца. Яны шукалі марскіх жыхароў па ўсім гасцінічным комплексе. Некаторым рыбам пашанцавала: вада пасля паломкі ў некаторых месцах сабралася такім чынам, што яны маглі працягваць у ёй плаваць.

Сярод выратаваных асобін: рыба-блазан, рыба-доктар і нават рыба-мыш.

Акварыум, што лопнуў у Берліне, быў самым вялікім цыліндрычным акварыумам у свеце.

Чытайце таксама:

У цэнтры Берліна разбіўся 16-метровы акварыум

Каментары

Цяпер чытаюць

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды3

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуская рэперка Мэйбі Бэйбі наведала Дзярждуму і адправіла гуманітарную дапамогу расійскім войскам25

Былы муж блогеркі, якая разам з 17‑гадовым жаніхом шыкавала на сабранае для хворага дзіцяці, раскрытыкаваў тых, хто гэтыя грошы ёй пераводзіў22

«Устаньце, сэр Дэвід» — Бэкхэм атрымаў рыцарскае званне. На ўрачыстасці ён быў у гарнітуры, які сшыла жонка1

Тыкток кідае выклік «Амазону» і становіцца новым лідарам у інтэрнэт-гандлі6

Новазеландскія жанчыны-пажарныя выпусцілі свой першы эратычны каляндар20

У сталічных паліклініках можна бясплатна прышчапіцца ад грыпу і кавіду

12 балаў за забітага расіяніна, 120 — за ўзятага ў палон. Як Украіна робіць вайну захапляльнай гульнёй24

Зорку «Брыджэртонаў» назвалі самым сэксуальным мужчынам свету — 20253

У Кентукі пасля крушэння грузавога самалёта загінулі сем чалавек

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды3

Расія ўсё праглынае: выручка мясных і малочных заводаў ставіць рэкорды

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць