Грамадства11

У Мінску пачаўся завочны суд над Аляксандрай Герасіменяй і Аляксандрам Апейкіным

У Мінскім гарадскім судзе пачаўся завочны суд над заснавальнікамі Фонду спартыўнай салідарнасці Аляксандрай Герасіменяй і Аляксандрам Апейкіным. Іх абвінавачваюць у закліках да санкцый (ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэкса).

Фота: Белсат

ДзяржСМІ бядуюць, што Герасіменя і Апейкін былі апавешчаныя належным чынам, але ў суд не з'явіліся. Санкцыя па гэтым артыкуле — да пяці гадоў зняволення.

Паведамляецца, што неаднаразовыя заклікі да міжнародных арганізацый прывялі да адмены некаторых спартыўных мерапрыемстваў на тэрыторыі Беларусі. Таксама была нанесена шкода нацыянальнай бяспецы Беларусі ў палітычнай і сацыяльнай сферах. Наогул урон ацэньваецца ў 853 тысячы рублёў.

У прыватнасці, быў адменены чэмпіянат Еўропы па веласіпедным спорце на трэку. Як растлумачыў дырэктар Белспортазабеспячэнне (арганізатар міжнародных мерапрыемстваў, якія праводзяцца на тэрыторыі Беларусі) Максім Азановіч, які выступае прадстаўніком грамадзянскага пазоўшчыка, установай быў аплочаны ўнёсак 200 тыс.еўра ў сувязі з намерамі краіны правесці гэты чэмпіянат. У далейшым ад еўрапейскіх структур было атрымана ліст з інфармацыяй аб адмене мерапрыемства, пры гэтым ўзнос не вяртаўся.

Акрамя таго, сцвярджаецца, што Герасіменя і Апейкін агучвалі заклікі не дапускаць спартсменаў беларускай зборнай да спаборніцтваў, у тым ліку на Алімпійскія Гульні, пад дзяржаўным сцягам. «Яны прапаноўвалі спартсменам рыхтавацца за межамі краіны, абяцаючы фінансавую падтрымку», — гаворыцца ў абвінавачванні.

Таксама на мінулым тыдні пачаўся суд над адміністратарамі «Чорнай кнігі Беларусі».

Каментары1

  • Тор
    19.12.2022
    Домик в Дроздах пойдет своим?

Цяпер чытаюць

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Усе навіны →
Усе навіны

Уначы ў Беларусі было да мінус 25°С1

Блогерка добра зарабляла ў Чэхіі, але з'ехала ў Беларусь адным днём — хаваецца ад ЛГБТ35

Трамп заявіў пра перасячэнне Іранам чырвонай лініі9

У Гомелі адбылося адключэнне халоднай вады

Юрыста, які пайшоў у геймдызайнеры і ствараў «Свет караблёў», пасадзілі за палітыку на тры гады7

Трамп: ЗША атрымаюць Грэнландыю так ці інакш5

«Хамнет» і «Бітва за бітвай» выйгралі «Залаты глобус» 2026 года

Сем фактаў пра Уладзіміра Мулявіна, якому сёння споўнілася б 85 гадоў8

«Новы этап паўстання»: кронпрынц Ірана заклікаў захопліваць дзяржаўныя ўстановы і пасольствы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову2

У загінулай у Сляпянцы дзяўчыне апазналі Яну Кастранкову

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць