Грамадства11

Топ-10 гарадоў, у якія беларусы лёталі ў 2022 годзе

Аналітыкі Aviasales.by падвялі вынікі года ў трэвеле і высветлілі, што колькасць міжнародных падарожжаў значна вырасла ў параўнанні з мінулым годам. Сёлета беларусы шукалі квіткі ў 2,5 раза больш, а колькасць браніраванняў павялічылася амаль удвая. Змены ёсць і ў напрамках падарожжаў. У 2022 у спісе дзве новыя краіны — Арменія і ААЭ, піша Thinktanks.by.

Многія краіны, у якія раней часта лёталі беларусы, сёлета па зразумелых прычынах выпалі з рэйтынга. У выніку ў топе засталіся ў асноўным гарады СНД і курортныя цэнтры.

У топ міжнародных кірункаў бягучага года ўвайшлі:

  • Расія
  • Турцыя
  • Грузія
  • Казахстан
  • Арменія
  • Азербайджан
  • ААЭ

Першую пазіцыю ў спісе самых папулярных гарадоў, як і ў 2021 годзе, займае Масква. З новых кірункаў у спісе — Баку, Ташкент і Ерэван.

У топ гарадоў па колькасці браніраванняў у 2022 годзе ўвайшлі:

  • Масква
  • Санкт-Пецярбург
  • Стамбул
  • Тбілісі
  • Ташкент
  • Баку
  • Анталья
  • Ерэван
  • Калінінград
  • Адлер / Сочы

У сярэдняй цане квіткоў у топавыя краіны за 2022 год назіраецца павышэнне. Сярэдні кошт квіткоў у топавыя міжнародныя напрамкі летась складаў 458 рублёў, а ў 2022 — 932 рублі.

Знізіліся цэны ў гэтым годзе на квіткі ў Расію (-8% ад сярэдняй цаны квіткоў у 2021 годзе). У 2021 квіткі ў расійскія гарады ў сярэднім каштавалі 382 рублі, а ў 2022 — 354 рублі.

Пры гэтым ужо цяпер беларусы шукаюць і браніруюць квіткі на наступны год. Па даных аналітыкаў Aviasales.by, на 2023 год беларусы часцей за ўсё шукаюць квіткі ў наступныя краіны:

  • Расія
  • Турцыя
  • Грузія
  • ААЭ
  • Тайланд
  • Ізраіль
  • Інданезія

Спіс краін, у якія беларусы купляюць квіткі на наступны год, не моцна адрозніваецца ад спіса пошуку. У яго ўвайшлі Расія, Турцыя, Грузія, ААЭ, Тайланд, Ізраіль, Узбекістан.

Каментары1

  • Пералётная птушка
    21.12.2022
    Лётаў шмат, але ў тым пераліку з усіх маіх кірункаў толькі ААЭ прысутнічае. Пэўна мне з беларусамі не па пуці, а можа беларусам не па пуці са мною. Але ня буду з гэтай нагоды ні шкадаваць, ні радвацца. Можа ў мяне карма такая, дык што тут зробіш ?..

Цяпер чытаюць

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Усе навіны →
Усе навіны

Праезд у мінскай маршрутцы, што меўся падаражэць да пяці рублёў, будзе каштаваць меней

Выйшаў серыял «Малады Шэрлак» ад Гая Рычы

Мінсувязі распавяло, дзе ў Беларусі паскорыўся інтэрнэт, а дзе прыйдзецца пачакаць1

Гродна, Беласток, Коўна — параўноўваем, дзе прасцей купіць кватэру чалавеку з сярэднім заробкам16

Віктар Бабарыка ў Бруселі прэзентаваў партыю «Разам» і расказаў пра тры важныя кірункі яе працы40

Як сёлета зменіцца Кастрычніцкі раён Мінска 

Зімовыя канікулы ў школьнікаў у наступным годзе будуць 17 дзён1

Вядомы партрэт Каганца аказаўся савецкім фэйкам, затое знайшлося адзінае фота археолага Татура. Разгаданыя фотатаямніцы Беларускага музея ў Вільні

Алі Хаменеі не прызначыў пераемніка

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус8

Мабільным аператарам забаранілі заганяць беларусаў у вялікі мінус

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць