У Магілёве дзве пенсіянеркі ваявалі за гандлёвае месца. Адну з іх забрала хуткая

Здарэнне адбылося яшчэ ў лістападзе мінулага года. Дзве пенсіянеркі 72 і 77 гадоў вырашылі падзарабіць. Абедзве з самай раніцы вырашылі заняць выгадныя гандлёвыя месцы каля міні-рынку недалёка ад крамы «Квартал». Але здарылася так, што абедзвюм прыйшлося па душы адно і тое ж месца, паведамляе адзін з міліцэйскіх тэлеграм-каналаў. ️
Калі палюбоўна дамовіцца не атрымалася, жанчыны паспрачаліся. У момант сваркі малодшая моцна штурхнула старэйшую, у выніку тая ўпала і зламала нагу.
Беднай жанчыне прыйшлося выклікаць хуткую. Некаторы час яна правяла ў бальніцы.
У пенсіянеркі, якая адваявала «месца пад сонцам», — крыміналка за прычыненне менш цяжкага цялеснага пашкоджання па неасцярожнасці.
Каментары
паказала малому
а ён:
- мам, гэта нагадвае
советский плакат «Мораль капитализма — человек человеку враг!»
як!? за што!!??
а думала што за такое (што адваявала «месца пад сонцам») у гэтай сране 3ві3ду героя, пагоны генералісімуса і пажы3неныя доужнасьці как мініум даюць