Свет33

Паліцыя Нарвегіі не будзе дэпартаваць у Расію былога вагнераўца Мядзведзева

Паліцыя Нарвегіі не разглядае магчымасць дэпартацыі ў Расію былога камандзіра аднаго з падраздзяленняў ПВК «Вагнер» Андрэя Мядзведзева, які быў затрыманы пры перасячэнні расійска-нарвежскай мяжы.

Фота: Gulagu.net

Гэта пацвердзіў яго адвакат, па словах якога, Мядзведзеў утрымліваецца пад вартай у інтарэсах яго ж бяспекі і гатовы даць паказанні супраць Прыгожына і яго наймітаў, піша Бі-бі-сі.

Расійская праваабарончая група Gulagu.net у панядзелак апублікавала тэлефоннае інтэрв'ю з Андрэем Мядзведзевым, які 12 студзеня быў затрыманы пры пераходзе нарвежскай мяжы і папрасіў палітычнага прытулку.

Мядзведзеў распавёў, што ў нядзелю ў гатэль, дзе ён жыў пасля затрымання, прыйшла паліцыя, закавала яго ў кайданкі і адвезла ў цэнтр часовага ўтрымання. Пры гэтым ён выказаў асцярогі, што яго могуць дэпартаваць у Расію, і заклікаў улады Нарвегіі не выдаваць яго і дазволіць даць паказанні пра дзейнасць ПВК, байцы якой здзяйсняюць ваенныя злачынствы ва Украіне, і яе кіраўніка Яўгена Прыгожына.

Прадстаўнік нарвежскай паліцыі з гэтай нагоды заявіў, што заявы пра нібыта наяўныя планы па дэпартацыі Мядзведзева не адпавядаюць рэчаіснасці, аднак не стаў удавацца ў далейшыя падрабязнасці.

У панядзелак Нарвежскі адвакат Мядзведзева Брун'юльф Рыснес з упэўненасцю заявіў, што рызыка яго дэпартацыі роўная нулю, а што тычыцца візіту паліцыі і пераводу яго падабароннага ў цэнтр часовага ўтрымання, то гэта звязана з рознагалоссямі з нагоды мер, неабходных для бяспекі самога Мядзведзева.

Гэты крок быў зроблены пасля таго, як паліцыя прыйшла да высновы, што яго становішча вельмі небяспечнае, сказаў Рыснес Бі-бі-сі. «Гэта тое, чаго ўсе хацелі пазбегнуць, але мы шукаем пастановы», — запэўніў адвакат.

Каментары3

  • Mafkees
    24.01.2023
    Зачем Норвегии этот сброд дегенератов. Этот чел преступник,он сам добровольно пошел воевать против Украины,убивать украинцев,его никто не заставлял. А теперь он убежище ищет... Его реально нужно депортнуть в Украину,пусть отвечает за то что сделал .
  • дд3
    24.01.2023
    > гатовы даць паказанні супраць Прыгожына і яго наймітаў
    А за свае вайскавыя злачынствы гатовы адказваць? За тое што быў найманцам у нацыстаў? А то так цікава - пастраляў будучы найманцам людзей і ўжо раптоўна "хорошій рускій" калі на другіх злачынцаў даносы піша. Цікавы схематоз для оркаў атрымліваецца.
  • No
    24.01.2023
    Mafkees ,Ён сведка злачвнства маскалей .Яго паказанні вельмі важныя для суда расее у Газзе

Цяпер чытаюць

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША могуць часова зняць санкцыі з расійскай нафты19

29‑гадовую мадэль і псіхолага з Гомеля асудзілі за палітыку. Меркавана, за Гаюна4

Як улады Мінска зразумеюць, у каго жывуць незарэгістраваныя сабакі? Разлік на неабыякавых суседзяў5

ВПС Ізраіля нанеслі ўдар па ўніверсітэце, які рыхтуе афіцэраў для Корпуса вартавых ісламскай рэвалюцыі

У цэнтры Мінска прадаюць кватэру з выхадам на дах з санвузла. Другой такой у горадзе няма2

Беларуска кліча на вяселле зорку «Універа», які за вайну. Упрэгся ўвесь Threads14

Беларуска прасіла блізкіх патроху перавозіць у Польшчу яе зберажэнні. А потым купіла кватэру — і банк заблакаваў 250 тысяч еўра23

«У мяне заўсёды была мара кіраваць аўтобусам». Акцёр Ігар Сігоў — пра сваю новую працу5

Расіяне ўначы ўдарылі па Харкаве — сямёра загінулых, каля дзесяці параненых

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся2

Хто ўзяў новую «Джылі» з салона ў крэдыт і праз год-два не шкадуе? Меркаванні падзяліліся

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць