Навука і тэхналогіі22

Кітай абвясціў пра выпуск свайго першага камерцыйнага квантавага камп'ютара

Пры гэтым здзелка па яго куплі была праведзена яшчэ год таму, а сама кампанія-вытворца не раскрывае інфармацыю пра тое, хто яго набыў.

Фота: vecteezy

Кітайская кампанія Origin Quantum абвясціла аб паспяховым продажы першага ў краіне камерцыйнага квантавага камп'ютара пад назвай Wuyuan. Пра гэта 31 студзеня паведаміла газета South China Morning Post.

Wuyuan — гэта 24-кубітны камп'ютар, які працуе на квантавых працэсарах (QPU) і выкарыстоўвае тэхналогію звышправодных чыпаў. Яго стварэнне і продаж ставіць Кітай на трэцяе месца пасля ЗША і Канады па ўзроўні ўцягнутасці ў вобласць квантавых тэхналогій.

Такія камп'ютары здольныя за некалькі секунд разабрацца ў тых праблемах, на вырашэнне якіх нават самыя сучасныя і хуткія суперкамп'ютары зрасходуюць тысячы ці мільёны гадоў. А вобласць прымянення зусім дзівіць уяўленне: ад разгадак таямніц Сусвету да распрацовак новых відаў зброі масавага паражэння.

Пры гэтым газета піша, што факт продажу кітайскага квантавага камп'ютара стаў афіцыйна вядомы літаральна нядаўна, нягледзячы на ​​тое, што ён быў прададзены яшчэ год таму. 

Апроч гэтага, кампанія Origin Quantum не называе свайго пакупніка, а таксама не раскрывае ніякіх падрабязнасцяў наконт сутнасці, паходжання і колькасці квантавых працэсараў (QPU), якія былі выкарыстаныя ў камп'ютары. Кампанія толькі заяўляе, што прылада валодае «сваім уласным праграмным забеспячэннем, аперацыйнай сістэмай і платформай для воблачных вылічэнняў», на падтрыманне якіх патрэбныя вялікія выдаткі. 

«Падтрыманне ўласнай інфраструктуры камп'ютара і цана даследаванняў можа дасягаць 30 млн даляраў у год. Нам яшчэ трэба будзе вырашыць пытанне глабальнай самаакупнасці прадукту», — паведаміў газеце адзін з заснавальнікаў Origin Quantum Гуо Гапін, прызнаўшыся, што ў кампаніі ўжо на момант продажу першай прылады было і некалькі іншых гатовых квантавых камп'ютараў.

Такая сакрэтнасць у плане колькасці гатовых камп'ютараў, іх начыння і іх заказчыкаў можа быць звязана з «квантавай гонкай» паміж ЗША і Кітаем. 

Мы ўжо пісалі аб тым, што сабой уяўляе гэтая гонка і чаму квантавыя тэхналогіі настолькі магутныя. Калі коратка, то квантавы камп'ютар сярод іншага валодае адной дзіўнай асаблівасцю — ён здольны ўзломваць розныя сістэмы стандартнага шыфравання.

На гэтых шыфраваннях заснавана праца міжнародных і нацыянальных фінансавых інстытутаў, абаронных комплексаў, палітычных структур, сегментаў інтэрнэту і шмат чаго іншага. Квантавыя камп'ютары змогуць пры жаданні пасеяць хаос ва ўсім свеце альбо забяспечыць глабальную перавагу адной з дзяржаў, якія імі валодаюць.

Таму з моманту ўступлення Кітая ў «квантавую гонку» ЗША сталі абмяжоўваць экспарт туды высокатэхналагічнага абсталявання і ўводзіць санкцыі супраць кітайскіх кампаній і лабараторый, якія займаюцца квантавымі распрацоўкамі.

Таму можа быць зразумелым асноўная прычына недахопу інфармацыі аб распрацоўцы і продажы камерцыйнага камп'ютара Wuyuan, бо кампанія-вытворца можа баяцца ўвядзення санкцый і абмежавання сваіх магчымасцяў. Асабліва калі ўлічыць, што Origin Quantum пакуль не ўваходзіць у амерыканскі чорны спіс, як і некаторыя іншыя кітайскія кампаніі.

Чытайце таксама:

Квантавыя камп'ютары: вось чаму гэта важна

У Кітаі паспяхова кланіравалі высокапрадукцыйную пароду кароў

Каментары2

  • астанавіцесь!!!
    09.02.2023
    А калі туды дадаць гэны іх штучны інтэлект...
    О_О
  • суфлёр
    09.02.2023
    Когда недели полторы назад Александр Григорьевич рекламировал ноутбук разработанный и собранный  не помню где. Вроде на МАЗе или МТЗ не важно где. Так вот все начали обсуждать производительность и возможности этого ноутбука а Александр Григорьевич скромно никого не перебивал  и тому есть причина. Оказывается , что этот ноутбук квантовый, так-что мы как и в смертн ой лечении от ковида и освоении кванта ноходимся в тройке лидеров в мире. Так держать

Цяпер чытаюць

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?3

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Усе навіны →
Усе навіны

Даверанай асобе лукашэнкаўскага спарынг-партнёра Улаховіча далі калонію па трох палітычных артыкулах4

Улады хочуць зрабіць Навагрудак горадам-музеем5

Перавозчыкі расказалі, за колькі часу цяпер праходзяць мяжу аўтобусы ў Польшчу і Літву

Учора Латвія змяніла правілы перасячэння мяжы. Беларусы сутыкнуліся з першымі цяжкасцямі2

У беларусаў у Расіі інтэрнэт працаваць не будзе7

Лукашэнка: Перад кожным кіраўніком павінна ляжаць шпаргалка, куды ён і колькі завязе трактароў, камбайнаў і масла2

Узбекскі цуд: як краіна паціху становіцца новым эканамічным драконам12

Трамп прапануе фінансаваць перамогу Украіны за кошт Кітая1

Анджэй Пачобут увайшоў у пералік трох фіналістаў прэміі імя Сахарава

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?3

Бондарава дакалупалася да верша «Вавёрка» ў праграме дзіцячых садкоў. Што з ім не так?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць