Грамадства99

Лукашэнка хоча, каб беларускіх алімпійцаў дапусцілі пад нейтральным сцягам

Адпаведную заяву ён зрабіў, адказваючы на пытанні журналістаў на свяце «Мінская лыжня — 2023».

«Нейтральны сцяг, нейкія яшчэ дадатковыя ўмовы. На ваш погляд, што наогул з гэтага для нас прымальна?» — задалі яму пытанне.

«Для нас непрымальна не ўсё. Але, зноў жа, уважліва сачыце: маскі скінутыя. МАК, Бах казалі аб тым, што мы можам. Калі можам — прымайце рашэнне, — сказаў Лукашэнка. — Рэч сёння не ў сімвалах, не ў сцягах, не ў гімнах. Гэта важна. Рэч у хлопцах, якія прысвяцілі сваё жыццё спорту. Яны ж калечаць лёсы людзей. І Бах — ён жа вялікі спартовец. Ён што, не разумее, што значыць пазбавіць спартсмена ўдзелу? Прытым ні за што. На роўным месцы. Яны бандыты, яны дзесьці ваявалі? Яны выходзілі на плошчу і крычалі: «Давай вайну, давай забівай»? Яны ж гэтага не рабілі. Пры чым тут яны?»

Больш за 30 краін выступае супраць таго, каб спартоўцы краіны-агрэсаркі Расіі і краіны-суагрэсаркі Беларусі ўдзельнічалі ў Алімпіядзе-2024. Міжнародны алімпійскі камітэт прапануе, каб спартоўцы з Расіі і Беларусі ўдзельнічалі, але пад нейтральным сцягам.

У Беларусі спорт выкарыстоўваецца для прапаганды рэжыму, спартоўцаў, якія адмаўляюцца выступаць у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі, рэпрэсуюць. Сам Лукашэнка ў парушэнне алімпійскіх нормаў да 2021 года ўзначальваў Нацыянальны алімпійскі камітэт. На гэтай пасадзе яго змяніў яго старэйшы сын Віктар.

Каментары9

  • Ёсік
    25.02.2023
    Які майстар усё з ног на галаву перавярнуць. Калі ты толькі глядзіш белТБ, то пачынаеш верыць такім прамоўцам. А колькі ты лёсаў сапсаваў чэсным спартоўцам, яны нічога дрэннага не зрабілі, яны былі супраць фальсіфікацыі выбараў і супраць гвалту. А ты іх выціснуў з радзімы, іх радзімы, якую яны любяць і ёй не гандлююць, зараз іх назвалі здраднікамі. Які ж ты ляпала, таварыш Лукашэнка.
  • даведка
    25.02.2023
    Даже на фото со снежной лыжни весь остальной народ просто заретушировали, как фон для одного Лукашенко.
  • даведка
    25.02.2023
    Не раньше, чем во главе национального олимпийского комитета перестанут находиться диктатор и сын-генерал.

Цяпер чытаюць

Усе навіны →
Усе навіны

Чаму за навагоднім сталом хочацца дэсерту, нават калі пераеў? Тлумачыць прафесар анатоміі1

Навагодні стол за 20 рублёў: беларуска паказала, што здолела купіць на такія грошы6

«Пасля ўскрыцця не захоўваць». Ці азначае гэта фраза на ўпакоўцы малака, што яго трэба выпіваць адразу?9

Расія з-за зніжак Кітаю і Індыі прадае нафту са стратамі7

Зяленскі: Было б пажадана, каб Трамп прыляцеў ва Украіну самалётам

Вялікі «Зубр» і пустая Плошча. Гісторыя жыцця Андрэя Пятрова16

Туск: ЗША гатовыя паслаць войскі на тэрыторыю Украіны

Ціханоўская прызналася, што абавязкова глядзіць навагодні тэлезварот Зяленскага1

Прызналі небяспечнымі для здароўя шпікі, вырабленыя цэментным заводам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!4

З Новым годам! За «іх там» — за тых, хто не з намі!

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць