Эканоміка66

ЗША пашырылі спіс тавараў, якія забаронена экспартаваць у Беларусь і Расію. Там смартфоны і бытавая тэхніка

Пад новыя экспартныя абмежаванні ЗША патрапяць смартфоны даражэйшыя за $300 і бытавыя кавамашыны, піша РБК.

ЗША пашырылі экспартныя абмежаванні ў дачыненні да Расіі і Беларусі, вынікае з паведамлення амерыканскага Мінгандлю.

Новыя абмежаванні закрануць 276 кодаў таварнай наменклатуры, у тым ліку

вентылятары (насценныя, падлогавыя, для дахаў),

кандыцыянеры паветра аптовым коштам больш за $750 у ЗША,

халадзільнікі даражэйшыя за $750,

пасудамыйкі,

электронныя вагі даражэйшыя за $100,

мікрахвалёўкі для хатняга выкарыстання,

бытавыя кавамашыны,

электрычныя тостары,

смартфоны даражэйшыя за $300,

гуказапісное і гукаўзнаўляльнае абсталяванне.

Абмежаванні распаўсюджваюцца на Расію і на Беларусь.

Але адначасова з падзеннем аб'ёмаў паставак у Расію і Беларусь заходні імпарт рэзка павялічыўся ў Турцыю, Арменію, Кыргызстан, Казахстан і краіны Цэнтральнай Азіі, паведамляе Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР). Гэта можа азначаць абыход санкцый.

Каментары6

  • Упк
    26.02.2023
    Вось Турцыя дапамагала абыходзіць санкцыі і штось з землятрусам непашэнсіла.. Каму наступнаму непашэнсіць?...
  • ЯНКА
    26.02.2023
    А як жа лупатыя маскоўскія д..ры змогуць жыць бяз новых мадэляў «Айфонаў»?
  • Авосьці Пернесь Мішно
    26.02.2023
    Ноўтбукі Гарызонт, як фактар тэхналагічнай незалежнасьці 🤷🏼‍♂️

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

У Слуцку прадаюць па акцыі карыстаны чырвона-зялёны халадзільнік12

У Казахстане за год завялі 709 крымінальных спраў на грамадзян, якія завербаваліся ваяваць за Расію1

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА108

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць