Грамадства77

Чаму варта быць асцярожным з сайтам «камісіі па вяртанні»

Улады запусцілі сайт «камісіі па вяртанні», дзе адзін націск кнопкі можа выдаць ID вашага тэлеграма.

Фота: komissia-dom.by

Пасля націскання кнопкі «Звярнуцца ў Камісію» вам прапануюць адкрыць тэлеграм-бот. Па націсканні вы запускаеце бот і выдаеце ID вашага акаўнта, заўважыла «Еўрарадыё».

Зрэшты, па такім прынцыпе працуюць практычна ўсе боты.

Не ясна, ці гэта спланаваная акцыя па зборы ID акаўнтаў беларусаў замежжа, але лепш не стартаваць бот, калі вы не пэўныя ў абароненасці вашага акаўнта. Сам бот проста дазваляе даслаць зварот у «камісію па вяртанні».

Кнопка. Фота: komissia-dom.by

Адметна таксама, што сайт быў «здадзены» роўна праз месяц пасля рэгістрацыі дамена — відаць, такі быў загад да тэхнічных супрацоўнікаў пракуратуры. А інфармацыю пра адказнага на сайт супрацоўніка пасля нашай публікацыі Генпракуратура вырашыла схаваць.

Удакладненне ад 22:00 06.03. Спачатку ў артыкуле было напісана, што пасля націскання на кнопку бот запускаецца аўтаматычна — апынулася, што гэта было звязана выключна з кліентам журналіста і яго версіяй, але ў нармальных умовах не спрацоўвае. Для запуска бота трэба адмыслова націснуць кнопку «Start».

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Пракуратура паклікала беларусаў каяцца. Але праз спешку выдала адказнага за сайт супрацоўніка

Указ пра «камісію па вяртанні» склалі так, каб ён нічога не гарантаваў. Вось што гэта даказвае

Каментары7

  • Anatol Starkou
    06.03.2023
    Пайшлі пустыя бчб страшылкі.
    Ну не хочаш ты вяртацца з Польшчы, ЕўрарадыёFM, дзе быў увесь час пры Лукашэнку твой перадатчык, дык не ціскай кнопкі Камісіі. А той, хто нажраўся польскіх дэмакратычных клёцак у Польшчы па вушы, няхай ціскае тую кнопку, калі ня ведае дарогу да Брэста.
  • барадзед
    06.03.2023
    вянок замалюйце, а то аж сэрца прыхапіла
  • Freddy
    06.03.2023
    на такие сайтики надо заходить через впн, с виртуального бокса если хотите послать на юх лукасадистов.

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Новыя, сучасныя лекі ці даўнія, ранейшыя прэпараты: у якіх пабочак больш?

Мурманскі губернатар прылятаў у Мінск шыкоўным бізнэс-джэтам, які нібыта аплаціў беларускі бок2

Джон Коўл падзякаваў Лукашэнку за сённяшняе вызваленне палітвязняў16

У Беларусі прыдумалі, як рабіць жаночыя пракладкі з крухмалу3

У Мінску знясуць прыватны сектар каля Свіслачы ў Серабранцы. Што будзе замест?1

Стала вядома, як будзе выглядаць могільнік для радыеактыўных адкідаў у Беларусі3

Ізраіль загадаў жыхарам Бейрута пакінуць вялізны раён Дахіе. У Ізраілі заявілі, што яго чакае лёс сектара Газа13

Памёр паэт Уладзімір Карызна, аўтар слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі13

Трамп заявіў, што павінен удзельнічаць у выбары новага лідара Ірана8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі9

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць