Грамадства44

На канферэнцыю ў акупаваным Луганску паедуць тры выкладчыцы беларускіх ВНУ. Што за яны?

Выданне MOST даведалася, што 12 красавіка 2023 года Луганскі ўніверсітэт, які знаходзіцца на акупаванай яшчэ з 2014 года тэрыторыі Украіны, запланаваў правесці мерапрыемства пад назвай «Міжнародная канферэнцыя «Ваенная журналістыка ў сучасным свеце». У спісе ўдзельнікаў канферэнцыі і нават членаў праграмнага камітэта прысутнічаюць і тры прадстаўніцы Беларусі.

Луганскі ўніверсітэт. Фота: muravey.su

Пра тое, што за паняццем «ваенная журналістыка» ў гэтым выпадку хаваецца не журналістыка як такая, а прапаганда вайны і ўзброенай агрэсіі Расіі, сведчыць шматгадовая дзейнасць расійскіх «ваенкараў», якая разглядаецца і выкарыстоўваецца расійскім бокам як сродак гібрыднай вайны.

У праграмны камітэт гэтай канферэнцыі ўвайшлі тры выкладчыцы вышэйшых навучальных устаноў з Беларусі, а менавіта:

  • Марыя Канюшкевіч, прафесар кафедры журналістыкі факультэта гісторыі, камунікацыі і турызму Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы;

  • Ірына Зайцава, загадчыца кафедры моў свету факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава;

  • Алена Муратава, прафесар кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава.

Прафесар Гродзенскага ўніверсітэта Марыя Канюшкевіч, якая ўвайшла ў спіс праграмнага камітэта, вядомая тым, што

яшчэ ў маі 2004 года зрабіла лінгвістычную экспертызу апазіцыйнай улёткі на запыт следчага УКДБ Беларусі па Гродзенскай вобласці. Мэтай экспертызы было высветліць, ці змяшчае ўлётка абразу прэзідэнта.

Канюшкевіч прыйшла да высновы, што абраза прэзідэнта мае месца, і гэта стала доказам па крымінальнай справе ў дачыненні да вядомага гродзенскага прадпрымальніка Валерыя Леванеўскага, які быў асуджаны на два гады пазбаўлення волі.

Таксама Марыя Канюшкевіч з’яўляецца чальцом Рады па медыялінгвістыцы Вышэйшай школы журналістыкі і масавых камунікацый Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта ў Расіі.

Тое, што ў спіс праграмнага камітэта канферэнцыі ў Луганску ўвайшла Ірына Зайцава, не дзіўна, бо яна з 1978 да 1999, а таксама з 2003 да 2008 года выкладала ў тым самым Луганскім універсітэце.

У жніўні 2008 года, яшчэ да пачатку ўзброенай агрэсіі Расіі супраць Украіны, Ірына Зайцава, якая была на той момант дэпутатам Луганскай абласной рады, удзельнічала ў сумеснай з крымскімі прарасійскімі дзеячамі сустрэчы на тэму пра нібыта пагрозы рускамоўнай адукацыі ў навучальных установах Крыма і Луганскай вобласці. Крыніцай пагрозы ўдзельнікі сустрэчы назвалі загады міністра адукацыі Украіны аб паступовым пераводзе адукацыйнага працэсу на ўкраінскую мову. Як выказалася тады Зайцава, «такія загады калечаць дзяцей і з’яўляюцца злачыннымі».

Пазней гэтая жанчына працаўладкавалася ў Нацыянальны педагагічны ўніверсітэт Украіны ў Кіеве, але ў 2016 годзе адтуль звольнілася (фармальна паводле дамоўленасці бакоў) пасля яе паездкі ў акупаваны Крым на мерапрыемства пад назвай «Міжнародная канферэнцыя «Руская мова ў полікультурным свеце». Занесеная Ірына Зайцава і на сайт «Міратворац».

У выніку Ірына Зайцава вырашыла ўвогуле пакінуць Украіну і з 2016 года працуе ды выкладае ў Віцебскім дзяржаўным універсітэце.

Што тычыцца Алены Муратавай, якая працуе на кафедры мовазнаўства факультэта гуманітарыстыкі і моўных камунікацый у Віцебскім універсітэце, то, хутчэй за ўсё, яна ўвайшла ў спіс праз знаёмства або па запрашэнні Ірыны Зайцавай, якая выкладае на тым жа факультэце.

Каментары4

  • Ябатькин билет в один конец
    08.03.2023
    Преподавать дома после поездки из пластикового пакета, вряд ли получится…
  • даведка
    09.03.2023
    А в Донецк уже заявились Гигин и Лущ. https://youtu.be/Hq5lnJnb-gw
  • Алек. Ру
    09.03.2023
    Смяюся над ""Міжнародная"" ДНР, ЛНР, РФ, РБ??? І у́жо міжнародная?))))))) А цëткі радыя, дурніцы, глядзі ж ты, у міжнародным мерапрыемстве у́дзел бяруць, а не у́ нейкім раëнным сходзе партактива.

Цяпер чытаюць

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Усе навіны →
Усе навіны

Кіеўскі суд падоўжыў арышт Іны Кардаш, якую падазраюць у шпіянажы на КДБ. Яна паскардзілася на ўмовы ўтрымання4

Адну з жанчын па справе «дваровых чатаў» асудзілі на 10 гадоў6

ДАІ: Калі аўто, выязджаючы з двара, саб'е самакат, то вінаватым прызнаем самакатчыка11

Па справе Гаюна асудзілі Настассю з Віцебска, якая рабіла кар'еру ў вялікіх кампаніях у Расіі5

Гарналыжны комплекс «Лагойск» закрываецца пасля 22 гадоў працы8

У Беластоку адбыўся мітынг-канцэрт да Дня Волі2

Легендарныя «Хутка-Смачна» яшчэ існуюць і карыстаюцца папулярнасцю1

Што рабіць з кнігамі, якія трапілі ў спіс забароненых у Беларусі? Адказалі ў Мінінфармацыі13

Колькі каштуе дарослай жанчыне зрабіць прышчэпку ад ВПЧ у Беларусі і дзе яе шукаць?1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра14

Ва Украіне арыштавалі беларускага добраахвотніка Жэрара. Пры ім нібыта было каля мільёна еўра

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць