Вайна55

Сахашчык: Краінам НАТА нельга недаацэньваць заяву Пуціна 

Ніхто не верыў у студзені-лютым 2022 года, што Пуцін распачне вайну. І цяпер выкарыстанне ядзернай зброі з боку Расіі трэба разглядаць як магчымы крок, мяркуе прадстаўнік па пытаннях бяспекі і абароны Аб'яднанага пераходнага кабінета Святланы Ціханоўскай Валерый Сахашчык.

Валерий Сухащик
Валерый Сухашчык падчас эфіру Radio NV. Скрыншот відэа

Такое меркаванне Валерый Сахашчык выказаў у эфіры Radio NV.

Сахашчык падтрымлівае агульнае меркаванне экспертаў аб тым, што размяшчэнне расійскай тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі — пройгрыш Лукашэнкі.

Беларусь губляе яшчэ частку свайго суверэнітэту. Мінск ніяк не можа паўплывать на рашэнне Масквы прымяніць з тэрыторыі Беларусі ядзерную зброю. Але ж адпаведны ўдар у адказ у такім выпадку будзе і па Беларусі.

«Рэакцыі Лукашэнкі на гэтае рашэнне Масквы пакуль няма. Але за 29 гадоў ва ўладзе ён навучыўся рабіць добрую міну пры дрэннай гульні», — мяркуе Сахашчык.

А затрымка ў каментарыях з яго боку тлумачыцца тым, што ідзе пошук таго, як гэта каментаваць, каб не выглядала занадта ганебна.

Беларускія вайскоўцы, з якімі мае кантакт Сахашчык, і яго калегі — у шоку ад таго, што адбываецца. «Яны лічаць гэта вялікай трагедыяй», — кажа прадстаўнік кабінета.

Беларусь мяжуе з краінамі — членамі НАТА.

«Ім ні ў якам разе нельга недаацэньваць пагрозу, якая ўзнікла. Бо трэба разумець, што «не ўсё ў парадку з галавою» ў дыктатараў у Маскве і Мінску. Ніхто не верыў у студзені-лютым 2022 года, што Пуцін распачне вайну. І цяпер выкарыстанне ядзернай зброі з боку Расіі трэба разглядаць як магчымы крок», — перасцерагае Сухашчык.

Напрыклад, пры спробе Украіны вызваліць Крым. Крэмль можа таксама выстаўляць ультыматумы адносна паставак зброі Украіне з боку НАТА. Такога можна чакаць. І рызыка, што гэта будзе рэалізавана, узрастае.

Да размяшчэння ядзернай зброі Беларусь рыхтавалі даўно. У лютым 2022 года былі ўнесеныя змены ў Канстытуцыю краіны, з якой было прыбранае палажэнне аб бяз'ядзерным статусе дзяржавы.

Валерый Сахашчык адзначыў, што да 1996 года ў Беларусі размяшчалася 1120 адзінак ядзерных боепрыпасаў. Некаторыя склады, на якіх яны захоўваліся, да сёння знаходзяцца ў дастаткова здавальняючым стане. Іх аднаўленне можа быць не вельмі працазатратным.

Таму заява аб магчымай гатоўнасці пляцовак да 1 ліпеня можа быць рэалізаваная, мяркуе Сахашчык.

«Крык адчаю». Украінскі эксперт пра размяшчэнне расійскай ядзернай зброі ў Беларусі

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Лукашэнка ў 2022-м: «Я не планую размяшчаць ядзерную зброю. Такога ніколі не было». Пуцін у 2023-м: «Аляксандр Рыгоравіч даўно прасіў размясціць ядзерную зброю»

Каментары5

  • Юзік
    28.03.2023
    Прымяняць ядзерную зброю менавіта з тэрыторыі Беларусі не будзе мець сэнсу, калі ЗША - НАТА гарантуюць, што ў такім выпадку будзе нанесены ўдар у адказ і нанесены ён будзе ўсёадно па Маскве.  
  • Мойша
    28.03.2023
    Юзік, па маскве біць ня будуць бо вельмі небяспечна, а біць будуць ра сховішчах у Беларусі.
  • Олег
    28.03.2023
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Цячэ дах, адключылі святло, часткова разрабавалі». Такі дом здаюць у арэнду ў Мінску1

Германія спыняе фінансаванне Форуму гістарычных даследаванняў Беларусі32

Маладога ветэрынара з вёскі пад Слуцкам асудзілі за палітыку

На станцыі метро «Пятроўшчына» адбыўся інцыдэнт з пасажырам. Станцыю закрывалі

У матчы Уэльс — Бельгія на поле выбег пацук1

Прэзідэнт Мадагаскара заявіў, што з'ехаў на фоне пратэстаў у бяспечнае месца, каб захаваць сваё жыццё

У Беларусі істотны дэфіцыт работнікаў. Чаму ўлады не могуць вырашыць праблему?21

Гродзенскія лялечнікі паставілі душэўны спектакль. У Вільні ён прайшоў з аншлагам

У Егіпце падпісалі пагадненне аб спыненні агню ў Газе6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША51

Лукашэнка: Мы гатовыя заключыць вялікую здзелку з ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць