Вайна1010

ЕС гатовы ўвесці новыя санкцыі, калі ў Беларусі будзе размешчана ядзерная зброя, — Барэль

Кіраўнік знешнепалітычнай службы Еўрасаюза Жазэп Барэль заявіў пра гатоўнасць увесці новыя санкцыі ў выпадку размяшчэння Расіяй тактычнай ядзернай зброі ў Беларусі.

Беларускія прапагандысты заяўляюць, што наяўнасць ядзернай зброі ў Беларусі будзе гарантаваць мір

У твітары палітык адзначыў, што такі крок стане «безадказнай эскалацыяй і пагрозай для еўрапейскай бяспекі».

«Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар. ЕС гатовы адказаць новымі санкцыямі», — напісаў Барэль.

Нагадаем, размяшчэнне ў Беларусі расійскай тактычнай ядзернай зброі анансаваў у суботу, 25 сакавіка, Уладзімір Пуцін.

Украінскае МЗС заклікала беларусаў не дапусціць размяшчэння расійскай ядзернай зброі. У афіцыйнай заяве ведамства гаворыцца пра патрэбу неадкладна склікаць пазачарговае пасяджэнне Рады Бяспекі ААН.

Каментары10

  • Эюя
    26.03.2023
    "Беларусь яшчэ можа гэта спыніць, гэта іх выбар"- дурнаватая заява еўрапейскага бюракрата. Беларусь акупаваная краіна і не можа гэта спыніць, як не магла акупаваная немцамі Чэхаславакія спыніць выпрабаванні нямецкіх ФАУ-2 на сваёй тэрыторыі. Акупацыйная адміністрацыя Лукашэнкі нічога спыняць не будзе, яшчэ дабаўкі папросіць.
  • Юрий
    26.03.2023
    А что так слабо? Могли бы сразу начать с разрушительного оружия - "глубокой озабоченности"
  • Тут
    26.03.2023
    ЕС а как же калий и голодающие африканцы или это другое?? Лицемеры, шевелятся только когда их касается а как три года уничтожают беларусов всем пох@@.
    Вводите тотальный (!) бан на весь экспорт хунты!

Цяпер чытаюць

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Усе навіны →
Усе навіны

Першая лэдзі ЗША ўпершыню ў гісторыі правядзе пасяджэнне Рады бяспекі ААН3

Праезд у адной з мінскіх маршрутак падаражэе да пяці рублёў

Беларусцы даводзіцца даказваць права пісаць дыпломную працу па-беларуску9

Заблакаваныя акаўнты ChatGPT, звязаныя з расійскім Z-каналам «Рыбар»2

Сем чалавек загінулі пры выбуху ў кавярні ў Казахстане

Пакістан нанёс авіяўдары па вайсковых аб’ектах талібаў у Кабуле

Беларуска набыла стогадовую хату пад Брэстам — і цяпер хаваецца ад мышэй5

Нечаканыя спалучэнні колераў у мужчынскай модзе гэтай вясной2

Буйнога перавозчыка таксі на паўгода выключаюць з Рэестра. Заблакаваныя для працы ўласныя машыны 800 кіроўцаў2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы20

Скандал у «Еўраопце». 96‑гадоваму дзядулю не дазволілі прысесці на крэсла каля касы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць