Здарэнні

Экскаватар-пагрузчык наехаў на 19-гадовага пешахода

У Пінску экскаватар-пагрузчык «ЭО-2626А» наехаў на пешахода, які рухаўся па тратуары.

Як паведаміла начальнік аддзялення агітацыі і прапаганды абласнога ДАІ Наталля Сахарчук, аварыя адбылася 4 лістапада каля 16.30 на скрыжаванні вуліц Кірава і Шубікідзэ. 31-гадовы вадзіцель экскаватара ажыццяўляў паварот направа з вуліцы Кірава. Не ўлічыўшы дарожныя ўмовы і ўмовы надвор'я, ён не справіўся з кіраваннем і экскаватар выехаў на паласу сустрэчнага руху, дзе сутыкнуўся з маршрутным аўтобусам «МАЗ», што ехаў насустрач.

Пасля гэтага экскаватар-пагрузчык развярнула, і ён выехаў на тратуар, дзе наехаў на 19-гадовага пінчука.

У выніку пешаход атрымаў розныя траўмы: закрытую чэрапна-мазгавую, удар галаўнога мозга, лінейны пералом левай скроневай косткі, удар правага тазасцегнавога сустава. Малады чалавек змешчаны ў нейрахірургічнае аддзяленне Пінскай гарадской бальніцы. Пасажыры аўтобуса, з якім сутыкнуўся экскаватар-пагрузчык, не пацярпелі.

Па факце аварыі праводзіцца праверка. Як адзначыла Сахарчук, сёлета гэта першае ў вобласці ДТЗ, у якім экскаватар учыніў наезд на пешахода.

Каментары

Цяпер чытаюць

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Усе навіны →
Усе навіны

«Нам не патрэбны людзі, якія ўступаюць у вайну, калі мы ўжо перамаглі». Трамп рэзка адказаў Стармеру8

Каля пасольства ЗША ў Осла прагрымеў выбух

Ізраіль атакаваў гатэль у цэнтры Бейрута1

Якія дачы ў бюджэце да $50 тысяч прадаюць у межах МКАД-2

Два дні дыеты на аўсянцы. І што, які вынік?1

Журналістка «Спутніка» звяртаецца да Лукашэнкі: яе сын паступіў у Вышэйшую школу эканомікі ў Маскве, а дома на яго завялі крыміналку23

Былы супрацоўнік «Бетэры» запісаў вялікае відэа пра гэта анлайн-казіно. Цяпер у яго праблемы з міліцыяй8

У Мінску развіталіся з паэтам Уладзімірам Карызнам, аўтарам слоў да цяперашняга дзяржаўнага гімна Беларусі7

Хакейны клуб «Дынама-Мінск» правёў «жаночы матч» з падарункамі — і давеў заўзятарак да шаленства5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы5

Першая вясна на волі. Ніна і Уладзімір Лабковічы расказалі пра сваю гісторыю кахання і жыццё пасля турмы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць