Свет11

«Зрабіце хаця б выгляд, што мы клапоцімся пра грамадзян». Як Дзярждума РФ прымала закон аб электронных армейскіх позвах ВІДЭА

Учора Дзярждума РФ прыняла ў другім і ў канчатковым трэцім чытанні законапраект аб уручэнні электронных позваў. Ён, па сутнасці, закрывае выезд з краіны тым, хто не хоча ваяваць, і абмяжоўвае ў правах ухілістаў.

Падчас чытання праекта дэпутат ад КПРФ Ніна Астаніна назвала непавагай да дэпутатаў і выбаршчыкаў прыняцце закона з такой хуткасцю.

«Прымаць цэлы закон пасля таго, як мы паслухалі тэлевізійныя інтэрвʼю, і за дзве гадзіны, седзячы ў гэтай зале, паглядзелі тэкст гэтага закона, — вось такога яшчэ не было на маёй памяці і на памяці маіх калег», — сказала яна.

Пры гэтым, па словах Астанінай, аўтары праекта самі не могуць «выразна» адказаць на пытанні пра яго. «Калі нашы выбаршчыкі спытаюць пра змест кожнага артыкула законапраекта, я не магу адказваць гэтак жа невыразна, як, на жаль, не крыўдуйце, Андрэй Валерʼевіч [кіраўнік думскага камітэта па абароне Картаполаў], вы адказвалі на нашы пытанні. Вы працягваеце кожны раз адказваць: «Падыдзіце да нас, я вам растлумачу». Калі ласка, тлумачце нам публічна», — сказала дэпутатка.

Астаніна давяла, што ў дакуменце ёсць «прыкрыя нядбайнасці і памылкі друку», а таксама недапрацоўкі. У прыватнасці, у тэксце згаданы Пенсійны фонд, якога ў Расіі ўжо не існуе, ён быў скасаваны ў пачатку 2022 года.

«Ну зрабіце вы хаця б выгляд, што мы клапоцімся пра грамадзян!» — сказала яна.

Разглядам праекта застаўся незадаволены дэпутат ад КПРФ Мікалай Каламейцаў. Ён заявіў, што пакет паправак «сурʼёзна» парушае рэгламент і яго нельга было прачытаць за такі кароткі тэрмін, бо 58 старонак асноўнага тэксту і 80 старонак паправак былі ўнесены ў базу ў 13:29 гадзін таго ж дня.

Нягледзячы на гэта, за прыняцце законапраекта дэпутаты прагаласавалі аднагалосна, супраць — ніхто.

Толькі адзін устрымаўся. Гэта быў дэпутат ад партыі «Справядлівая Расія — за праўду» Дзмітрый Кузняцоў. Аднак ён пазней патлумачыў, што зрабіў гэта выпадкова — проста «памылкова націснуў не тую кнопку».

Каментары1

  • Ёсік
    12.04.2023
    Такая ж кішэнная дума, як і беларускі парлямент. Каб па капялюшык не далі, вось аб чым яны думаюць, а не аб насельніцтве. Заўтра прапануюць шыбеніцы ставіць на плошчах, і засільваць не згодных, таксама ўсе скажуць ТАК. Вось здраднікі краіны, а не тыя, хто супраць вайны, супраць гэтых крыважэрных уладаў.

Цяпер чытаюць

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Усе навіны →
Усе навіны

Джэй Дзі Вэнс прыляцеў на Алімпіяду ў Мілан з флотам з 14 самалётаў і картэжам з 100 аўтамабіляў11

Коміку Нурлану Сабураву забаранілі ўезд у Расію на 50 гадоў8

У Маскве расстралялі намесніка кіраўніка ГРУ10

Самая халодная ноч сёння была ў Мсціславе, але ўсяго мінус 11,8°С

«Звяжыцеся з намі»: Пракоп'еў напісаў калонку для «НН», у якой абгрунтоўвае знаходжанне Ціханоўскага ў Штатах і просіць грошай101

Выйшаў трэйлер серыяла Гая Рычы пра маладога Шэрлака Холмса2

Цэгла на плітах, «маржы» і танцы нязломнасці. Як людзі ў Кіеве выжываюць, калі ў кватэры 0 градусаў3

Кіроўцу аўтобуса з Магілёва адправілі за краты за лайкі ў «Аднакласніках»1

Ягор Шаранговіч страціў некалькі зубоў у матчы з «Эдмантанам»2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ2

У Італіі адкрылі зімовыя Алімпійскія гульні ФОТЫ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць