Свет33

Дакументы з Пентагона зліў карыстальнік пад нікам OG — WP

Чалавекам, які апублікаваў дакументы ўрада ЗША, у якім усплыў шпіянаж за cаюзнікамі і раскрыліся планы ўдзелу ЗША ў вайне ва Украіне, выявіўся малады аматар зброі, які падзяліўся строга засакрэчанымі дакументамі з групай малазнаёмых людзей у групе, якая з'явілася падчас пандэміі ў 2020 годзе, піша ў сваім расследаванні Washington Post.

Дакументы апублікаваў карыстальнік пад нікам OG у групе з двух дзясяткаў чалавек на платформе для геймераў Discord. Удзельнікаў гуртка аб'ядноўвала любоў да зброі, вайсковага рыштунку і Бога, адзначае выданне.

OG распавёў удзельнікам групы, што ён працуе на «вайсковай базе». Расшыфраваныя дакументы тычыліся шэрагу далікатных тэм, доступ да якіх могуць мець толькі тыя, хто прайшоў шматмесячную праверку персанальных даных, робіць высновы выданне.

У іх утрымліваліся звышсакрэтныя справаздачы пра месцазнаходжанне і перамяшчэнні высокапастаўленых палітычных лідараў, а таксама тактычныя зводкі аб Узброеных сілах.

OG адпраўляў сакрэтныя дакументы групе і разлічваў, што група будзе ўважлівая да іх. Але групе было нецікава, удзельнікі аддавалі перавагу глядзець відэаролікі на YouTube аб баявым рыштунку, пераказвае размовы з удзельнікамі групы Washington Post.

OG раззлаваўся і пачаў адпраўляць фатаграфіі сакрэтных дакументаў, некаторыя ўтрымлівалі падрабязныя карты баявых дзеянняў ва Украіне і строга засакрэчаныя спадарожнікавыя здымкі наступстваў расійскіх ракетных удараў па ўкраінскіх электрасетках.

Акрамя таго, OG апублікаваў справаздачы, якія пацвярджаюць дзеянні амерыканскай разведкі, якая пранікла ў расійскія Узброеныя сілы. У прыватнасці, што Егіпет планаваў прадаць Расіі дзясяткі тысяч ракет, і меркававанні, што расійскія найміты збіраюцца закупляць у Турцыі, члена НАТА, зброю для барацьбы з Украінай.

7 красавіка амерыканскае выданне New York Times паведаміла, што ў інтэрнэце з'явіліся амерыканскія сакрэтныя дакументы па ўкраінскай тэматыцы.

Дарадца кіраўніка Офіса ўкраінскага прэзідэнта Міхаіл Падаляк сказаў, што ўцечка не падарве адносін Украіны і ЗША. «Гэта нармальная аналітыка. І я не бачу, што гэта неяк павінна падарваць нашы ўзаемныя адносіны з партнёрамі. Гэта не блытае ніякіх планаў, таму што яны распрацоўваюцца, яны яшчэ аператыўна-тактычна адпрацоўваюцца», — сказаў Падаляк у панядзелак падчас тэлемарафону.

Смерць Пуціна, смерць Зяленскага, «удар па Крамлі». Разведка ЗША разглядае «неверагодныя» сцэнары вайны — злівы

Са зліваў сакрэтных дакументаў стала вядома, у колькі чалавек ФСБ ацэньвае страты Расіі ва Украіне

Каментары3

  • Зброя, бог і дэбілізм
    13.04.2023
    "любоў да зброі, вайсковага рыштунку і Бога"

    Хто б сумняваўся. Пэўна дурачок яшчэ і кавід-дэсідэнтам быў. Чатыры сімптомы адсталасці ў развіцці з чатырох.
  • Катя
    13.04.2023
    Что-то типа 'украинских подводников "?
  • Flm
    13.04.2023
    Зброя, бог і дэбілізм,Па-першае, крыху дзіўная гісторыя, нешта мне здаецца што гэты "зліў" мог быць зроблены і спецыяльна. Па другое: калі б у нас было болей такіх "дурачкоў", то можа ў вырашальныя для лесу краіны моманты, як напрыклад 2020, мы дабіліся б жаданага. Але ж у нас руляць "разумныя", якія замест зброі любяць такія "разумныя" рэчы, як выйшаўшы змагацца з дыктатурай, здымаць абутак перад лавачкай, і  страчыць "разумныя" каментары ў інтэрнэтах. Ну і атрымалі прадказальны вынік. Вось і думайце, хто разумны, а хто дурачок.

Цяпер чытаюць

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць