Грамадства

Віктар Бабарыка можа знаходзіцца ў бальніцы СІЗА на Валадарцы — «Рабочы рух»

Сёння актывісты ініцыятывы «Рабочы рух», якія ў свой час першымі паведамілі пра шпіталізацыю палітзняволенага Віктара Бабарыкі, заявілі, што палітык можа знаходзіцца ў турэмным шпіталі ў СІЗА на Валадарскага ў Мінску. 

Віктар Бабарыка на судзе
Віктар Бабарыка на судзе

«Паводле наяўных звестак, Віктар Бабарыка каля тыдня знаходзіўся ў Наваполацкай цэнтральнай гарадской бальніцы, пасля чаго, прыкладна 3 мая, яго забралі ў наваполацкую ПК-1, а на наступны дзень павезлі ў кірунку Мінска (паводле непацверджаных звестак, на Валадарскага) у турэмную бальніцу», — напісалі актывісты «Рабочага руху». 

Пакуль што пацвярджэння гэтай інфармацыі з іншых крыніц няма, каманда Віктара Бабарыкі яе пакуль што не каментавала.

Нагадаем, два тыдні таму стала вядома, што Віктар Бабарыка быў шпіталізаваны ў бальніцу ў ноч з 24 на 25 красавіка — далейшае месцазнаходжанне палітвязня невядомае. Сёння з'явілася інфармацыя ад праваабаронцаў, што да свайго атрада ў наваполацкай калоніі ён нібыта ўжо не прыпісаны.

Каментары

Цяпер чытаюць

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Усе навіны →
Усе навіны

У Мінску прадаюць вагон з бізнэс-салонам. Цана, як за некалькі кватэр

Анамальнае цяпло чакаецца ў другой дэкадзе снежня3

Памёр акцёр Кэры-Хіраюкі Тагaва — зорка Mortal Kombat4

Экскурсаводка расказала, як выхоўвае дачку па-беларуску і складае для яе песенькі пра штодзённыя рытуалы15

Тэлефоннай размовы Пуціна і Трампа пакуль не плануецца

Украіна атакавала НПЗ у Сызрані і марскі порт у Краснадарскім краі

Як жывуць людзі ў самай халоднай вёсцы планеты — там бывае мінус 71°C6

Сёння пройдзе лёсаванне чэмпіянату свету па футболе. Упершыню ў ім возьме ўдзел 48 камандаў

«Добрыя навіны ў найбліжэйшыя тыдні»: Вэнс заінтрыгаваў заявай адносна вайны ва Украіне.15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты8

Завадчанін Ігар, які вяртаўся дадому бухім, упершыню ў жыцці едзе за мяжу. А яшчэ ён халасты

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць