Свет22

Сваяка Брыжыт Макрон збілі пасля прамовы прэзідэнта Францыі

Восем чалавек арыштавалі пасля нападу на траюраднага пляменніка першай лэдзі Францыі Брыжыт Макрон у панядзелак пасля тэлезвароту прэзідэнта Францыі. Жана-Батыста Транье збілі антыўрадавыя пратэстоўцы ў паўночным горадзе Ам'ен, піша Бі-бі-сі.

Брыжыт Макрон. Фота: AP

Ён атрымаў удары па галаве, руках і нагах і цяпер чакае вынікаў абследаванняў.

На яго напалі каля сямейнай крамы шакаладу, якая неаднаразова станавілася мішэнню пратэстоўцаў.

Мясцовая паліцыя паведамляе, што пасля нападу арыштавана восем чалавек.

Зламыснікі ўцяклі з месца здарэння пасля ўмяшання суседзяў, якія хацелі спыніць іх.

Брыджыт Макрон заявіла агенцтву AFP у аўторак, што яна цалкам салідарная са сваёй сям'ёй, і асудзіла напад за «баязлівасць, глупства і гвалт».

«Я неаднаразова асуджала гвалт, які можа прывесці толькі да горшага», — сказала яна.

Бацька Жана-Батыста Транье, Жан-Аляксандр Транье, заявіў французскім СМІ, што тыя, хто нападаў, «пераступілі рысу» і абразілі «прэзідэнта, яго жонку і нашу сям'ю».

Старшыня Рэспубліканскай партыі Эрык Чоці асудзіў напад і заклікаў пакараць нападнікаў.

«Так — дэмакратычным дэбатам, не — гвалту і тэрору», — напісаў ён у твітары.

Сям'я Брыджыт Макрон ужо шэсць пакаленняў кіруе крамай шакаладу Jean Trogneux у Ам'ене.

Сямейны бізнэс сям'і Транье, у якой ёсць крамы па ўсёй паўночнай Францыі, неаднаразова станавіўся мішэнню пратэстоўцаў з тых часоў, як Макрон стаў прэзідэнтам, на фоне чутак пра тое, што сям'я прэзідэнта мае фінансавы інтарэс у кампаніі, што сям'я Транье адмаўляла.

Жан-Аляксандр Транье сказаў, што не разумее, чаму яго сямейны бізнэс стаў мішэнню зламыснікаў.

«Эманюэль Макрон не мае ніякага дачынення да нашага бізнэсу, — сказаў ён. — Я не разумею ўсіх гэтых людзей, якія працягваюць нас турбаваць. Некаторыя з іх нават заклікаюць да байкоту нашых крам і прадуктаў».

Макрон сутыкнуўся з аднымі з найбуйнейшых дэманстрацый апошняга часу з-за рэформы пенсійнай сістэмы, згодна з якой плануюць павысіць пенсійны ўзрост з 62 да 64 гадоў.

Беспарадкі прывялі да падпалу аднаго з любімых рэстаранаў прэзідэнта ў Парыжы, а таксама да нападаў на офісы мясцовых і нацыянальных палітыкаў.

Каментары2

  • mikola
    17.05.2023
    Napadniki var*jaty ! Pad Sud ih !
  • Бамбан'ерка
    17.05.2023
    Дзікунства францускае. Узрошчана на вялікай францускай культуры, сягаючай сваімі каранямі ў глыбіні стагоддзяў,.. так бы мовіць... Луўр і Дартаньян застрэліліся праз сорам.

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Усе навіны →
Усе навіны

«Яму фактычна канец». Канцлер Мерц заявіў, што рэжым аятол у Іране наблізіўся да краху6

Трамп сустрэнецца з лідаркай венесуэльскай апазіцыі2

ЗША ўзважваюць наступны крок у дачыненні да Ірана — і сутыкаюцца са складаным выбарам

На вайне загінуў прадстаўнік знікаючага народа — хлопец пражыў усяго 18 гадоў31

«Спакойна спаў і толькі пачуў: «Трымайцеся! Трымайцеся!» Пад Барысавам аўтамабіль вынесла пад аўтобус

«Эфект Долінай» у Баранавічах: як гараджанка прадала кватэру ашуканцам і што было далей3

Неверагодная гісторыя пра дабрыню: каб забраць хворую дзяўчынку з маці, ва Украіне цягнік зрабіў прыпынак па-за раскладам5

Збілі і залілі пярцовым газам: на беларуса і ягоную дзяўчыну напалі ў навагоднюю ноч пад Варшавай12

«Пацібулум» Дудзінскага: антыўтопія і вытворчы раман у адным флаконе15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА10

Хто з беларусаў трапіў на прыём да прэзідэнта Польшчы ШМАТ ФОТА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць