Эканоміка44

Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» нясе страты ад санкцый

Пра гэта калектыву падчас дня інфармавання чыстасардэчна расказаў генеральны дырэктар, а падрабязная справаздача была размешчана на сайце прадпрыемства.

ААТ "Полацк-Шкловалакно" ОАО "Полоцк-Стекловолокно" JSK Polotsk Steklovolokno
Адкрытае акцыянернае таварыства «Полацк-Шкловалакно». Фота: сайт прадпрыемства polotsk-psv.by

Раней каля 90 працэнтаў прадукцыі ААТ «Полацк-Шкловалакно» экспартавалася на рынкі Еўропы, Украіны, Карэі, Японіі і інш. Аднак з другога паўгоддзя мінулага года ў сувязі з павелічэннем санкцыйнага ціску назіраюцца праблемы з рэалізацыяй прадукцыі ў краінах Еўропы і далёкага замежжа.

Прадпрыемства адчувае цяжкасці з праходжаннем плацяжоў, назіраецца адток кліентаў і адмова буйных контрагентаў ад сваіх абавязацельстваў, поўнае закрыццё некаторых рынкаў.

Нестабільная фінансава-эканамічная сітуацыя прымушае прадпрыемства падвоіць аб'ём продажу на беларускім рынку. Але невядома, як гэта будзе рэалізавана.

Улічваючы, што рэалізацыя гатовай прадукцыі ўпала на 40% у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года, на складах назапасіўся трохмесячны абʼём прадукцыі, а крэдытны партфель павялічыўся прапарцыйна гэтаму абʼёму.

У мінулым годзе прадпрыемства павялічыла пастаўкі ў Расійскую Федэрацыю. Але, як адзначыў генеральны дырэктар, сёння суперніцтва на рынках Расіі і Кітая нарастае. Каб канкураваць, неабходна знізіць сабекошт прадукцыі. Па выніках работы за першы квартал 2023 года ў структуры затрат на вытворчасць прадукцыі заработная плата з адлічэннямі займае 33 %, сыравіна і матэрыялы — 29 % (з якіх імпартны складнік — 80 %), паліўна-энергетычныя рэсурсы — 26,5 працэнта.

Генеральны дырэктар Ілля Ікан Генеральный директор Илья Икан General Director Ilya Ikan
Генеральны дырэктар ААТ «Полацк-Шкловалакно» Ілья Ікан. Фота: сайт прадпрыемства www.polotsk-psv.by

На прадпрыемстве для 255 работнікаў з 15 мая па 31 жніўня ўстаноўлены перыяд прастою з аплатай працы ў памеры 1,5 тарыфнай стаўкі (тарыфнага акладу) прысвоенага разраду ў адпаведнасці са штатным раскладам.

Для 835 служачых прадпрыемства, якія працуюць па пяцідзённым працоўным тыдні, з 5 чэрвеня па 3 верасня ўстаноўлены няпоўны чатырохдзённы працоўны тыдзень.

Але не толькі эканоміка хвалюе кіраўніцтва. На заканчэнне мерапрыемства, як адзначана ў яго справаздачы, намеснік генеральнага дырэктара па бяспецы, рэжыме і кадрах яшчэ раз нагадаў завадчанам аб неабходнасці выконваць інфармацыйную гігіену ў інтэрнэце і сачыць за спісам матэрыялаў, прызнаных у нашай краіне экстрэмісцкімі.

Чытайце яшчэ:

Еўрасаюз прыдумляе, як уздзейнічаць на краіны, што дапамагаюць абыходзіць санкцыі

«Беларусь мае адзін з найгоршых прагнозаў эканомікі на наступныя пяць гадоў» — Алесь Аляхновіч пасля форуму Сусветнага банка і МВФ

Алейнік спадзяецца, што кітайцы пры арганізацыі перамоў паміж Украінай і Расіяй не забудуць і пра рэжым Лукашэнкі

Каментары4

  • Краiна беларусаў
    20.05.2023


    Прадпрыемства «Полацк-Шкловалакно» нясе страты ад санкцый

    Пра гэта калектыву падчас дня інфармавання чыстасардэчна расказаў
    генеральны дырэктар==================================================================
  • Yasha
    20.05.2023
    Гэтага калапсу і
    трэба было чакаць. З 2004 года на прадпрыемстве ААТ Полацк-Шкловалакно
    звольнілі 4 прафсаюзных актывістаў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Двойчы
    звальнялі Старшыню Пярвічкі СПБ. З 2022 года звольнены дзясяткі работнікаў за
    адбыванне адміністрацыйных арыштаў па палітычных абвінавачаннях. З кастрычніка
    2020 г. спынена рэгістрацыя Першаснай арганізацыі работнікаў ААТ Полацк –
    Шкловалакно Свабоднага прафсаюза Беларускага.
  • Гвяздаболы саўгасныя
    21.05.2023
    Працуй цяпер сам, начальнік, у сваім стэрыльным інфармацыйным асяродку. І піхай прадукцыю куды хочаш.

Цяпер чытаюць

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА105

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Усе навіны →
Усе навіны

Страты аэрапортаў Літвы ад беларускіх метэазондаў перавысілі 800 тысяч еўра1

Мінабароны Расіі: Купянск пад нашым кантролем. Z-блогеры: Байцы ў акружэнні10

Спявачка Валерыя прызналася, што ў 47 гадоў зацяжарыла ад Прыгожына11

Вітаўтас Ландсбергіс, або Хто не баіцца стаць лідарам у пераломны час22

Гэты будынак у Баранавічах прадавалі за адну базавую, але цана на аўкцыёне скокнула да $40 тысяч

Ці зможа пенсіянерка атрымаць спадчыну, калі сужыцель памёр, а афіцыйнага шлюбу не было? Шанцы ёсць

Оперная спявачка, якая стала адвакаткай. Вялікая размова з Ганнай Маціеўскай6

Качанава: Мінск — адзін з самых камфортных гарадоў у свеце, тут усё гарманічна16

Крысціна Ціманоўская зноў нявеста — з пярсцёнкам ад Tiffany18

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА105

Аляксандр Лукашэнка так ляснуўся на лёд на хакеі, што трыбуны замерлі ВІДЭА

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць