Усяго патроху22

Адкуль узяўся Дзень студэнта?

28 кастрычніка 1939 года, студэнты і іх выкладчыкі выйшлі на вуліцы акупаванай нацыстамі Прагі. Дэманстрацыя была прысвечана гадавіне з’яўлення чэхаславацкай дзяржавы. Нацысты разагналі дэманстрацыю, пры гэтым быў застрэлены студэнт медыцынскага факультэта Ян Оплетал. Пахаванне перарасло ў акцыю пратэсту. Дзесяткі студэнтаў былі арыштаваны. 17 лістапада нацысты штурмавалі інтэрнаты Праскага ўніверсітэта. Дзевяць студэнтаў былі публічна пакараны смерцю, больш за 1 200 адпраўлены канцэнтрацыйныя лагеры, а ўніверсітэт быў зачынены.

17 лістапада 1941 г. у Лондане прайшла Міжнародная сустрэча студэнтаў, якія змагаліся супраць фашызму. На гэтай сустрэчы і было вырашана адзначаць гэтую дату як Міжнародны дзень студэнта.

Працяг гісторыі студэнцкага супраціву адбыўся 17 лістапада 1973 г. у Грэцыі. У Тэхнічным універсітэце ў Афінах студэнты чацвёра сутак абаранялі на барыкадах універсітэцкі будынак, пратэстуючы супраць дыктатуры. Студэнтаў расстралялі танкамі. Невядома, колькі юнакоў тады загінула, але паўстанне стала пачаткам падзення рэжыму «чорных палкоўнікаў».

17 лістапада 1989 г. студэнты Прагі падтрымалі акцыю супраць камуністычных уладаў, што стала пачаткам «аксамітнай рэвалюцыі». Сёння гэты дзень адзначаецца ў Чэскай і Славацкай рэспубліках таксама як Дзень змагання за волю і свабоду.

У Расіі Дзень студэнта адзначаецца 25 студзеня — у гэты дзень у 1755 г. расійская імператрыца Елізавета падпісала указ аб адкрыцці Маскоўскага універсітэта.

Настасся Шамрэй

Каментары2

Цяпер чытаюць

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Усе навіны →
Усе навіны

Буданаў лічыць, што Расія рыхтуецца да акупацыі краін Балтыі ў найбліжэйшыя гады24

СБУ прыцэльна ўдарыла па аэрадроме Бельбек у Крыме4

Ідзе пахаладанне: прагноз надвор'я на перадкалядныя дні1

Два суддзі Вярхоўнага суда звольніліся па ўласным жаданні8

З лідарам неанацысцкай брыгады развітаюцца ў галоўным храме РПЦ5

Мінчанку ў снежні ўджаліла аса. Навуковец растлумачыў, як такое магчыма

Футбаліста з Радашковічаў кінулі ў калонію — дачапіліся да каментаў2

Вулічны артыст атрымаў 50% апёкаў падчас фаер-шоу ў Пецярбургу. На яго выліла газу п'яная глядачка8

«Такі страшэнны гук быў, я ажно падскочыла». Што зараз адбываецца ў Гомелі, дзе быў разбураны пад'езд3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Канфіскацыя маёмасці ў сваякоў, паліграф і раздача кантрольных хабараў — у пракуратуры тры новыя ідэі для барацьбы з карупцыяй

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць