Здарэнні11

Кіраўнік групы — мінскі рэаніматолаг. Што вядома пра беларускіх турыстаў, якіх шукаюць на Эльбрусе 

23 мая з’явілася навіна, што на найвялікшай еўрапейскай вяршыні зніклі шэсць беларусаў. Расказваем, што вядома.

Аляксей Глазкоў, доктар і альпініст. Скрын відэа СТБ

«Наша Ніва» атрымала пацвярджэнне, што ў склад групы ўваходзіў вядомы беларускі альпініст, анестэзіёлаг-рэаніматолаг Мінскай абласной клінічнай бальніцы Аляксей Глазкоў. За яго плячыма ёсць досвед узыходжанняў на даволі складаныя вяршыні: напрыклад, Глазкоў скарыў пік Хан-Тэнгры вышынёй 7010 метраў. Тады ён правёў у дарозе 33 дні, страціў 10 кілаграмаў і ледзь не загінуў — пад ім абрынуўся шматтонны снежны карніз. Таксама за плячыма Глазкова скарэнне горнага масіва Хібіны, Казбека (5034 метры), піка Леніна (7134 метры).

Глазкоў з’яўляўся ў навінах у 2020 годзе як адзін з медыкаў, які працаваў у чырвонай зоне з хворымі на кавід.

Свае паходы Глазкоў звычайна ладзіў з сябрамі па турыстычным клубе Magadan.by — гэта некамерцыйнае аб’яднанне аматараў актыўнага ладу жыцця. Разам сябры па клубе не толькі скаралі горы, але і плавалі на байдарках, каталіся на лыжах, ладзілі аўта— і велашпацыры.

Разам з Глазковым, як пацвердзілі «Нашай Ніве», на Эльбрус (5642,7 метра) адправіліся наступныя турысты: Аляксей Міхалковіч, Аляксандра Глыбоўская, Вікторыя Уласевіч, Вольга Уласевіч, Дзяніс Уласевіч. Наколькі вядома, досвед горных паходаў быў толькі ў Глазкова.

Па інфармацыі канала сеткі Mash, перад пад'ёмам турысты нідзе не зарэгістраваліся. Спачатку яны нібыта збіраліся ладзіць трэніровачны трэкінг да альпінісцкага лагера Узункол, але потым чамусьці пачалі ўзыходжанне на Эльбрус з боку заходняга схілу. Апошнім беларусаў бачыў кіроўца, які падняўся з імі да вышыні тры тысячы метраў і вярнуўся. З сабой альпіністы ўзялі спадарожнікавы тэлефон, які, як паведамляецца, у першы дзень неасцярожна паклалі ў заплечнік, апарат уключыўся і разрадзіўся.

Эльбрус. Фота: Wikimedia Commons

Па адных даных, трывогу забіў муж адной з турыстак, бо 21 мая група павінна была вярнуцца на базу, але так і не выйшла на сувязь. Таксама ёсць інфармацыя, што пра знікненне беларусаў паведамілі мясцовыя. Вось як пра гэта расказвае дарадца аддзялення беларускага пасольства ў Растове-на-Доне Дзяніс Цімохін: «Яны [беларусы] дамовіліся з мясцовымі, мясцовыя давезлі да нейкага месца. Дамовіліся, што на нейкім іншым пункце іх сустрэнуць праз пэўную колькасць часу. І вось учора быў час, калі яны [беларусы] павінны былі выйсці на гэты пункт, але не выйшлі. Пасля гэтага паднялі ратавальнікаў».

Цяпер альпіністаў шукаюць ратаўнікі з расійскага МНС: удзельнічае больш за 80 чалавек, выкарыстоўваюць верталёт і дрон, але пакуль што слядоў групы Глазкова не знайшлі.

З чатырох схілаў Эльбруса заходні лічыцца самым складаным. Больш папулярна скараць гэтую гару з поўдня ці з поўначы, катэгорыі складанасці гэтых маршрутаў — адпаведна 1Б і 2А. Што да захаду, з гэтага боку на Эльбрус рэкамендуюць узыходзіць толькі больш трэніраваным скалалазам.

Праўда, беларускі альпініст з велізарным досведам, з якім ананімна пагутарыла «Наша Ніва», лічыць, што Эльбрус з усіх бакоў — гэта, хутчэй, пра горны турызм, чым пра альпінізм. «Там усюды трэба, хутчэй, здароўе, чым уменне. Усюды ідзеш пешшу, і ўсюды ёсць небяспека, уласцівая альпінізму, напрыклад, лавіны і расколіны. Пакуль у расколіну не зваліўся, здаецца, і не трэба ведаць, як з яе выбірацца. Чаму ўзыходжанне з захаду самае складанае? Там схіл трохі больш стромкі. Я не хадзіў з захаду, але бачыў гэты схіл зверху, з вяршыні. Сапраўды больш стромкі, але цалкам ходзіцца».

Клуб Magadan.by адмовіўся каментаваць гэтую гісторыю.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары1

  • Мясцовы
    24.05.2023
    “ Глазкоў скарыў пік Хан-Тэнгры вышынёй у 7010 метраў. Тады ён правёў у шляху 33 дні, страціў 10 кілаграм і ледзь не загінуў — пад ім абрынуўся шматтонны снежны карніз. ” - не вельмі добрая рэкляма для альпініста, які збіраецца вадзіць групы навічкоў. Дай Бог усім вярнуцца жывымі-здаровымі.

Цяпер чытаюць

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Усе навіны →
Усе навіны

Хлопец з Індыі паступіў вучыцца ў Санкт-Пецярбург, а ў яго адабралі пашпарт і адправілі на вайну4

Колькі трэба адкладаць у месяц, каб купіць кватэру па новай сістэме будаўнічых зберажэнняў2

У Польшчы затрымалі групоўку, якая па-за санкцыямі пераганяла люксавыя аўто ў Беларусь і Расію3

На вуліцы Карла Маркса ў Мінску прадаюць яркую сталінку. Квадрат каштуе больш за $4400

Мінчанка прадала машыну за 900 рублёў, а праз чатыры гады даведалася пра доўг 6000 рублёў4

Як журналістка «Нашай Нівы» шукала пару на праваслаўным сайце знаёмстваў. Падкаціў і Талай53

Nvidia дамовілася інвеставаць да $100 млрд у ChatGPT — кампаніі плануюць стварыць суперінтэлект2

«На прабегу 40—55 тысяч пачынаюць прагараць клапаны». Беларусы пра досвед карыстання Geely14

Як Стакгольм перамог заторы без абурэння жыхароў8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны16

Трамп паверыў у поўную перамогу Украіны

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць